Прафесар філалогіі, аўтар шматлікіх навуковых прац, выкладчык вядомых універсітэтаў, у тым ліку маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Гасан Гусейнаў выклікаў гучны скандал сваім каментаром у Фэйсбуку, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Ён заўважыў, што ў Маскве - горадзе многіх народаў і культур, у якім пражываюць таксама мільёны татараў і ўкраінцаў, нельга знайсці нічога, апублікаванага на іншых мовах, чым „убогая, клаачная руская мова, на якой сёння размаўляе гэтая краіна”.
Навуковец патлумачыў таксама, што дэградацыя мовы паходзіць з таго, што сучасная Расія - гэта ўжо не імперыя, не вялікая дзяржава, але дзікая краіна.
Словы вучонага моцна ўразілі, перш за ўсё, расійскіх патрыётаў. Варожая, агрэсіўная рэакцыя на пост Гусейнава была настолькі моцная, што „Фэйсбук” вырашыў хутка яго выдаліць.
Расійскія патрыёты таксама сталі высвятляць паходжанне філолага. Аказваецца , што нарожданы ў Баку навуковец мае габрэйскае паходжанне. Паводле крытыкаў, такая асоба не мае права выказвацца наконт расійскай мовы, а таксама працаваць у расійскай ВНУ.
Пад уплывам ціску і крытыкі маскоўская Вышэйшая эканамічная школа замест таго, каб адстойваць свайго выкладчыка і свабоду слова, асудзіла яго за публікацыю „неадназначных заяў”. Навуковая рада ўніверсітэта заклікала прафесара публічна выбачацца за свае словы.
Гусейнаў адмовіўся гэта зрабіць. Паводле часткі каментатараў, хутчэй за ўсё, яго чакае лёс прафесара гісторыі Андрэя Зубава, які 5 гадоў таму пасля жорсткай крытыкі расійскай анексіі Крыма павінен быў пакінуць Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.
Цікава, што людзі, якія крытыкуюць філолага, забываюць пра тое, што самы вялікі лексікограф Расіі, аўтар аўтарытэтнага рускага слоўніка Уладзімір Даль быў сынам датчаніна і немкі, нагадвае Gazeta Wyborcza.
аз