Беларуская Служба

Каляды пасля вайны ў Заходняй Беларусі былі бедныя, але сямейныя і вясёлыя

25.12.2019 09:00
«А цяпер, калі б незнаёмы чалавек прыйшоў у дом і папрасіў дазволіць сесці за калядны стол, яго б і на парог не пусцілі».
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Chinara Guliyeva

Мястэчка Вялікая Бераставіца цяпер ляжыць непадалёк ад польска-беларускай мяжы ў Беларусі, а перад Другой сусветнай вайной яно знаходзілася на тэрыторыі Польшчы. Даваеннае жыццё ў мястэчку можна было назваць у поўнай меры інтэрнацыянальным – там жылі габрэі, палякі, беларусы ды прадстаўнікі іншых нацый.

Мы запыталі ўраджэнца Вялікай Бераставіцы спадара Вітольда, ці ў яго ўспамінах захавалася традыцыя святкавання Калядных святаў у пасляваенныя часы.

- Перад вайной тут жылі розныя нацыянальнасці, пераважалі габрэі. Былі тут касцёлы, сінагогі, царква. Канешне, рэлігія была важная ў жыцці людзей. Пасля вайны ўсё змянілася. Святкаванне святаў, у тым ліку калядаў, перайшло ў сем’і. А традыцыя была, трэба было падрыхтаваць 12 страў на святочны стол, бацька прыносіў з лесу ёлку, яе аздаблялі. Маці сама гатавала ўсе стравы, а мне даводзілася расціраць мак. Гэта было так смачна!

На стале па традыцыі ставілі на адзін камплект прыбораў больш, чым было людзей. Для нечаканага вандроўніка. І я заўсёды чакаў, калі такі вандроўнік пагрукае ў дзверы, але не дачакаўся. Калі б ён прыйшоў, яго б прынялі. А цяпер, у сённяшнім свеце, калі б незнаёмы чалавек прыйшоў у дом і папрасіў паесці, яго б і на парог не пусцілі. Свет мяняецца...

слухайце аўдыё

нг