Беларуская Служба

Як падстрахавацца на Новы год

27.12.2019 15:27
Калі навагодні бал будзе не такім, як вам абяцалі, можаце дамагацца кампенсацыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/DesignRage

Некаторыя купілі білет на навагодні бал. А што, калі бал не будзе такім, як яго абяцалі. Калі тамада – важак будзе кепскі, музыка не ў жывую, а з камп'ютара, а ежа – нясмачная? «Rzeczpospolita» падказвае, што можна запатрабаваць кампенсацыю ад арганізатара. Кожны, купляючы білет на навагодні бал, заключае дагавор з арганізатарам. Той жа білет і ёсць доказам заключанага кантракту. Але юрыст «RZ» раіць падстрахавацца на ўсялякі выпадак раней, захаваць мэйлы з адказамі на вашыя пытанні адносна балу, аб’яву з інтэрнэту, а на месцы, калі навагодняя забава вас не задавальняе, распытаць пра ўражанні іншых гасцей, каб у выпадку неабходнасці папрасіць іх у якасці сведкаў, зрабіць здымкі залы ці стала.

«Rz» падказвае таксама чытачам, што за дрэнна зробленую прычоску ў салоне прыгажосці кліенту належыцца кампенсацыя: можа гэта быць бясплатная папраўка, вяртанне грошай, а нават выплата кампенсацыі. У цырульніка кліент наладжвае з ім кантракт у той момант, калі сядае ў крэсла і вусна заказвае паслугу.

Вярнуць заплачаныя грошы ці выдаць грашовую кампенсацыю за страты можна дамагацца толькі тады, калі цырульнік нанёс незваротную шкоду, напрыклад, знішчыў валасы. Адно толькі незадавальненне кліента не з’яўляецца дастатковым доказам супраць цырульніка.

яс