Беларуская Служба

Каронавірус найбольш небяспечны для пажылых людзей, найменш смерцяў здараецца ў нізкай узроставай катэгорыі

26.02.2020 11:17
Паводле кітайскай статыстыкі, практычна няма лятальных зыходаў сярод дзяцей да 9-гадовага ўзросту.
    ()
Пасажыры метро ў Шанхаі (Кітай)PAP/EPA/LIU XINGZHE

Усе польскія друкаваныя выданні закранаюць тэматыку каронавірусу. Rzeczpospolita піша, што ў польскіх бальніцах знаходзіцца 20 чалавек, у якіх дактары падазраюць інфекцыю. У сваю чаргу калі ў кагосьці няма сімптомаў хваробы, але ён хацеў бы зрабіць адпаведныя аналізы, за іх неабходна заплаціць з уласнай кішэні – 500 злотых ($130). Праўда, міністр аховы здароўя паабяцаў, што дзяржава забяспечыць бясплатнымі аналізамі ўсіх, каму яны патрэбныя.

Выданне таксама прыводзіць дадзеныя, для каго вірус вострай пнеўманіі найбольш небяспечны. Паводле кітайскай статыстыкі, практычна няма лятальных зыходаў сярод дзяцей да 9-гадовага ўзросту, ва ўзроставай групе ад 9 да 39 гадоў памірае прыкладна 0,2% захварэлых, 40-49 гг. – 0,4%, 50-59 гг. – 1,3%, 60-69 – 3,6%, 70-79 гг. – 8%, найбольш смерцяў назіраецца сярод самых пажылых пацыентаў, якім звыш 80 гадоў – 14,8%

 

Загаловак артыкулу ў выданні Dziennik Gazeta Prawna – «Блізка, усё бліжэй». Калі аказалася, што каронавірус хутка распаўсюджваецца ў Італіі, палякі пачалі крыху панікаваць. Частка школаў рэкамендуе застацца два тыдні дома тым школьнікам, якія вярнуліся з Італіі або Азіі, аэрапорты ўвялі павышаныя меры санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі. Службы замяраюць тэмпературу цела ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць з Кітая або Італіі. Улады не выключаюць увядзення памежнага кантролю на межах з краінамі Еўрасаюзу, калі сітуацыя будзе пагаршацца.

Прадстаўнік Ваяводскага шпіталя ў Любліне Анджэй Цёлка (Andrzej Ciołko) мяркуе, што польскія шпіталі не гатовыя да эпідэміі. Хворых з каронавіруснай інфекцыяй неабходна ізаляваць. Тым часам гэта магчыма толькі ў шпіталі заразных захворванняў, іншыя бальніцы не маюць адпаведных умоваў.

нг