Беларуская Служба

Ціхія ўгодкі смаленскай авіякатастрофы прэзідэнцкага ТУ-154М

10.04.2020 12:22
Не будзе паходаў, паніхідаў ні паездкі ў Расію. Святкаванні 10 гадавіны смаленскай авіякатастрофы маюць сімвалічны і сціплы характар.
Pomnik Lecha Kaczyńskiego w Warszawie
Pomnik Lecha Kaczyńskiego w WarszawiePAP/Radek Pietruszka

Спачатку быў шок і недавер. Тады 10 красавіка цяжка было паверыць, што на лётнішчы пад Смаленскам разбіўся польскі прэзідэнцкі самалёт з дэлегацыяй на 70-я ўгодкі катынскага злачынства, – успамінае каментатар Rzeczpospolita Томаш Кжыжак. Ніхто не ацалеў, усе загінулі. У тыя дні задумы ў Польшчы многа гаварылася пра прымірэнне і заканчэнне палітычных спрэчак. Нарадзілася чаканне, што будзе інакш, бо загінулі людзі з розных бакоў палітычнай барыкады. Аднак так не сталася.

Сёння таксама, як дзесяць гадоў таму, усё быццам бы спынілася. Настала цішыня. Ці дзясятая гадавіна смаленскай авіякастрофы дае шанцы на заканчэнне польска-польскай вайны? Магчыма яны і ёсць, але хутчэй, не трэба спадзявацца, што палякі скарыстаюцца гэтай нагодай, – лічыць каментатар Rzeczpospolita Томаш Кжыжак.

Не будзе паходаў, паніхідаў ні паездкі ў Расію. Святкаванні 10 гадавіны смаленскай авіякастрофы маюць сімвалічны і сціплы характар, піша сённяшняя Rzeczpospolita. „Сёння кожны хто хоча памятаць - павінен памятаць сам, і магчыма ў гэтай цішыне прыйдзе думка, што Польшча адна”, - чытаем у штодзёнцы.

Кожны год "Права і справядлівасць" арганізавалa паходы да Прэзідэнцкага палацу, служыліся імшы за загінулых пад Смаленскам, планаваўся візіт кіраўніка ўраду разам з урадавай дэлегацыяй на месца катастрофы, а прэзідэнт Анджэй Дуда меўся аддаць пашану памяці ахвярам катынскага злачынства на могілках у Быкоўні ва Украіне.

З-за эпідэміі каранавіруса ўрачыстасці былі абмежаваныя да мінімума таму, што ў Польшчы  ўведзена забарона на масавыя скапленні людзей, а таксама абмежаванні на перамяшчэнне.

Галоўныя ўрачыстасці ўшанавання памяці загінулых праходзяць у Варшаве на плошчы імя Юзафа Пілсудскага, дзе ўсталяваны помнік Леху Качынскаму і ўсім загінулым пад Смаленскам. А сціплыя ўрачыстасці - у паасобных міністэрствах каля памятных дошак.

У даніне памяці ахвярам смаленскай катастрофы 10 красавіка на ўсіх каналах Польскага радыё а 8.41, дакладна, калі самалёт упаў) былі прачытаныя прозвішчы ўсіх 96 ахвяр. А вечарам запланаваны паўтор сімфанічнага канцэрту (Symfonia pieśni żałosnych op.36 Henryka Mikołaja Góreckiego i Epitafium katyńskie Andrzeja Panufnika) за 18 красавіка 2010, які прагучаў у дзень паховінаў прэзідэнта Леха Качыньскага. 

яс