Беларуская Служба

Эпідэміёлаг: Каранавірус застанецца з намі, але гэта не азначае, што чарговыя хвалі будуць горшыя

22.05.2020 16:09
Крыжовы імунітэт, які з'ўляецца падставай імуналогіі, змяншае паступова маштаб хваробы.
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/geralt/CC0 Creative commons

Newsweek Polska друкуе інтэрв’ю са старшынём Польскага таварыства эпідэміёлагаў і лекараў інфекцыйных захворванняў Робэртам Флісакам (Robert Flisak).

У размове закранаецца, між іншым, тэма санітарных масак. Нагадаем, у Польшчы ўсё яшчэ абавязкова неабходна насіць маску ў грамадскім месцы, у тым ліку на вуліцы. На думку Флісака, маскі патрэбныя там, дзе знаходзіцца шмат людзей на абмежаванай паверхні. «Я не веру, што яны давялі да змяншэння абсягу эпідэміі, як гавораць некаторыя. Эпідэмія паступова заканчваецца, як кожная эпідэмія, бо такая яе прырода. Дарэчы, даследаванні паказваюць, што маскі, калі іх часта не мяняць, збіраюць вялікую колькасць мікробаў, а некаторыя людзі носяць іх цэлымі днямі», – кажа спецыяліст.

Ці вірус новай інфекцыі застанецца ў папуляцыі назаўсёды, як вірус грыпу, і ці будзе вяртацца кожны сезон? Так, вірус застанецца з намі, але гэта не азначае, што чарговыя хвалі эпідэміі будуць больш забойчымі, чым першая, – кажа суразмоўца выдання. Нельга забываць пра крыжовы імунітэт, які з'ўляецца падставай імуналогіі, змяншае паступова маштаб хваробы. Каранавірусы ўвесь час былі сярод людзей, яны пераважна не выклікаюць сур’ёзных захворванняў. Калі ў нас выпрацаваны імунітэт на тыя старэйшыя, менш забойчыя каранавірусы, то мы можам лягчэй перанесці таксама інфекцыю новай пнеўманіі. Меркаваннем вірусолага, у польскай нацыі ўжо ёсць такі імунітэт, толькі мы пра яго не ведаем. Толькі гэтым імунітэтам можна патлумачыць, чаму не хварэе 38 млн. палякаў, а толькі каля 20 тыс., чаму ў адной сям’і некаторыя яе члены не хварэюць.

Ці ў такім выпадку можна ўжо здымаць жорсткія абмежаванні? Усё залежыць ад рэгіёну. У тых ваяводствах, дзе назіраюцца толькі адзінкавыя выпадкі захворвання, можна цалкам «размарозіць» эканоміку, нават дзеці маглі б вярнуцца ў школы. У сваю чаргу там, дзе яшчэ шмат выпадкаў хваробы, трэба здымаць меры бяспекі вельмі асцярожна. Акрамя таго, кажа Флісак, можна ўжо вяртацца да профільных шпіталяў, паколькі цяпер, калі многія бальніцы былі перапрафіляваная, хворыя на іншыя захворванні не могуць атрымаць патрэбнага лячэння ці працэдур, а калі хворых на COVID-19 няшмат, то такія шпіталі стаяць амаль што пустыя.

нг