Беларуская Служба

Ціхі ўнутраны канфлікт у Касцёле

29.05.2020 16:03
Адна група епіскапаў, сярод якіх Прымас Польшчы, архіепіскап Войцех Поляк, хоча, каб Касцёл ачысціўся.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Ужо два тыдні сярод ерархаў Рыма-каталіцкага касцёла ў Польшчы працягваецца ціхі ўнутраны канфлікт. Напісала аб гэтым газета Rzeczpospolita.

Прычынай канфлікту стаў падыход ерархаў да сексуальнага дамагальніцтва ў адносінах да непаўналетніх з боку некаторых свяшчэннікаў.

Адна група епіскапаў, сярод якіх Прымас Польшчы, архіепіскап Войцех Поляк, хоча, каб Касцёл ачысціўся. Іншая лічыць, што праблема перабольшаная, што, так, трэба яе вырашыць, але не надта пільна, і што нельга выносіць гэтыя справы па-за Касцёл.

Прыхільнікі абодвух канцэпцый спрачаліся, ці выявіць колькасць гэтага віду злачынстваў у паасобных дыяцэзіях. Некаторыя біскупы падрыхтавалі справаздачы, іншыя – не.

Рознагалоссе выклікала таксама стварэнне Фонду імя святога Юзэфа, мэта якога – падтрымка ахвяр дамагальніцтва ксяндзоў.

Прымас Поляк падаў заяву да Папы рымскага аб следстве па справе біскупа Э. Яняка. Ніхто з біскупаў адкрыта не пакрытыкаваў за гэта прымаса, аднак, ёсць вялікая група іерархаў, якія лічаць, што прымас не павінен гэтага рабіць.

Аўтар публікацыі ў Rzeczpospolita Томаш Кжыжак лічыць, што ў выніку ўнутранай вайны, многія вернікі ў Польшчы выйдуць з Каталіцкага касцёла.

яс/Biskupów wojna z Kościołem