Беларуская Служба

Карыес псаваў зубы людзей ужо 9 тысяч гадоў таму

01.08.2020 11:12
Раней лічылася, што карыес пачаў развівацца толькі тады, калі паявілася сучаснае земляробства.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneOllyy/Shutterstock.com

Часопіс Newsweek заняўся тэмай карыесу. Аказваецца, што гэта хвароба зубоў не толькі сучасных людзей, якія спажываюць кілаграмы белага цукру. Яна была вядомая ўжо нашым далёкім продкам. На чарговы яе след натрапілі навукоўцы з Варшавы. Вучоныя правялі даследаванне знойдзеных парэштак людзей, якія жылі яшчэ ў мезаліце (9 тыс. гадоў таму) і адкрылі, што ў іх зубах быў карыес. Праўда, зубы пацярпелі нязначна, дзякуючы дыеце.

Сляды карыесу на зубах людзей, якія жылі тысячы гадоў таму, былі для вучоных нечаканасцю. Раней лічылася, што карыес пачаў развівацца толькі тады, калі паявілася сучаснае земляробства. На тэрыторыі цяперашняй Польшчы сяляне паявіліся каля 7 тыс. гадоў таму.

Даследаванне вучоных пацвярджае, што дыета мае важнейшае значэнне ў развіцці хваробы. Аднак важная таксама прысутнасць бактэрый з групы стрэптакокаў (Streptococcus mutans), якія выклікаюць ферментацыю цукру і вырабляюць малочную кіслату, якая раз’ядае зубную эмаль. Аднак зубы псуюцца не толькі з-за цукру. Мы спажываем надта шмат клейкай ежы, якая прыліпае да зубоў, што спрыяе развіццю карыесу.

нг