Беларуская Служба

У Польшчы 30 тысяч чалавек памерлі ў выніку эпідэміі, але па ўскосных прычынах

08.12.2020 16:01
Сёлета ўсе сілы былі кінутыя на змаганне з каранавірусам, у сувязі з чым людзям складана атрымаць медыцынскую дапамогу пры іншых захворваннях.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock
На 45 тысяч павялічылася колькасць памерлых у Польшчы ў маштабе году ў параўнанні з мінулым годам. Прычынай такога стану рэчы з’яўляецца пандэмія каранавіруса, чытаем у артыкуле парталу money.pl. У сярэднім за апошнія 10 год у Польшчы цягам тыдня памірала 7-8 тысяч людзей. У 2020 гэтая колькасць у восеньскія месяцы вырасла да 16 тысяч за тыдзень і ўжо другі месяц не сыходзіць ніжэй за 10 тысяч. Як пасрэднай, так і непасрэднай прычынай з'яўляецца каранавірус. У гэтым годзе ўсе сілы былі кінутыя на змаганне з каранавірусам, у сувязі з чым людзям складана атрымаць медыцынскую дапамогу пры іншых захворваннях. Акрамя таго, пацыенты пачалі баяцца хадзіць да лекараў, а паніка спрыяе затойванню сімптомаў хвароб, лічаць адмыслоўцы.
 
«Гэта, канешне, вялікая трагедыя для сем’яў і блізкіх, але ўплыў на дэмаграфію невялікі», – кажа прафесар Пётр Шукальскі з Лодзінскага ўніверсітэту. Паміраюць у асноўным людзі старэйшага ўзросту, якія не ўжо не ўдзельнічаюць у рэпрадукцыйных мэтах, таму нельга чакаць паглыбленага дэмаграфічнага крызісу. Адначасова ўплываць на будучую дэмаграфію краіны можа факт, што маладыя людзі ў каранавірусны перыяд усё менш заключаюць шлюбы, што ў перспектыве можа прывесці да скарачэння колькасці народжаных палякаў.
Паводле дадзеных на 6 снежня бягучага года памерла 422 тысячы палякаў. Год таму за гэты перыяд колькасць смяротных зыходаў склала 377 тысяч. Такім чынам, з сёлетняй лічбы доля гэтак званых прыхаваных ахвяр пандэміі складае, паводле адмыслоўцаў, 30 тысяч чалавек.
 
аев