Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беластоку адчынілі дом часовага побыту для беларускіх уцекачоў (ФОТА)

09.12.2020 13:34
Канчаткова ў доме прытулак знойдзе 17 чалавек. 
Аўдыё
  • У Беластоку адчынілі дом часовага побыту для беларускіх уцекачоў
Дом для беларускіх уцекачоў у БеластокуЯ.Іванюк/radyjo.net

У Беластоку адчынілі дом часовага побыту для беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць сваю краіну па палітычных прычынах. У ім пакуль знаходзіцца некалькі студэнтаў, адлічаных з беларускіх універсітэтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Канчаткова ў доме прытулак знойдзе 17 чалавек. У гэтым доме яны атрымаюць не толькі дах над галавой, але таксама магчымасць адаптацыі да жыцця ў Польшчы.

У зборы сродкаў на адкрыццё дому, які наладзіў фонд Святланы Ціханоўскай «Краіна для жыцця», удзельнічала беларуская дыяспара, між іншым, у Канадзе і Вялікабрытаніі.

Прысутны падчас адкрыцця дому выканаўчы дырэктар Фонду «Краіна для жыцця» Аляксей Ерахавец лічыць, што патрэбы беларускай палітычнай эміграцыі намнога большыя, таму фонд будзе спрыяць узнікненню такіх дамоў у іншых краінах. Па ягоных словах найперш яны паявяцца ва Украіне і ў Расіі, польскіх гарадах Лодзь і Уроцлаў.

слухайце аўдыё

яі


Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку
Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку
Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку Дом для беларускіх уцекачоў у Беластоку