Gazeta Wyborcza паведамляе, што варшаўскі ваявода пераапрануўся за святога Мікалая і наведаў хворых дзетак. Святы Мікалай – гэта нешта накшталт Дзеда Мароза. У заходняй традыцыі менавіта святы Мікалай прыносіць дзецям падарункі. А 6 снежня паводле каталіцкага літургічнага календара адзначаліся імяніны святога Мікалая.
Галавой Мазавецкага ваяводства з’яўляецца Канстанты Радзівіл з вядомага княжацкага роду. Ён, дарэчы, неаднойчы наведваў замак сваіх продкаў у беларускім Нясвіжы. Радзівіл – лекар-тэрапеўт, спецыяліст сямейнай медыцына і кандыдат медыцынскіх навук. У кансерватыўна-каталіцкім урадзе партыі «Права і справядлівасць» займаў пасаду міністра аховы здароўя, раней быў сенатарам.
Варшаўскі ваявода наведаў хворых дзетак і падлеткаў, якія лечацца ў Варшаўскім Нацыянальным анкалагічным інстытуце імя Марыі Складоўскай-Кюры. Маленькія і юныя пацыенты атрымалі ад Радзівіла падарункі і пажаданні хуткага выздараўлення. Было прынятае рашэнне ўпусціць Радзівіла ў клініку, нягледзячы на эпідэмічную сітуацыю, паколькі ваявода ўжо перанёс COVID-19 і не нясе пагрозы для людзей як патэнцыйны носьбіт каранавіруса.
Журналісты пацікавіліся, што ж падарыў пацыентам чыноўнік? Сярод падарункаў, якія былі запакаваныя ў фірмовыя пакеты Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення, былі, у прыватнасці, пазлы з выявай маршала Юзэфа Пілсудскага і патрыятычна-гістарычныя настольныя гульні, для прыкладу, прысвечаная Варшаўскай бітве 1920 года. Нагадаем, згаданая бітва стала пераломным момантам у польска-бальшавіцкай вайне, якая стала зваротным пунктам у перамозе палякаў над бальшавікамі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс