Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хакеры выкралі дакументацыю, датычную прышчэпак ад каранавіруса, распрацаваных кампаніямі Pfizer i BioNTech

10.12.2020 18:44
У правядзенні кібератакі падазраюцца хакеры з некалькіх краін, у прыватнасці, з Паўночнай Карэі, Ірана, В’етнама, Кітая і Расіі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/JARIRIYAWAT

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе пра тое, што хакеры ўзламалі камп’ютары Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў і выкралі дакументацыю, датычную прышчэпак ад каранавіруса, распрацаваных кампаніямі Pfizer i BioNTech. Пра гэта паведамілі фармацэўтычныя фірмы, адмовіўшыся адначасова ад каментарыяў. Агенцтва ў сваю чаргу заявіла, што ў выніку кібератакі не былі скрадзеныя асабістыя дадзеныя пацыентаў і ўдзельнікаў клінічных даследаванняў, а злачынны інцыдэнт не акажа ўплыву на эвалюцыю працэсу прывівак.

Агенцтва Reuters напісала, што ў правядзенні кібератакі падазраюцца хакеры з некалькіх краін, у прыватнасці, з Паўночнай Карэі, Ірана, В’етнама, Кітая і Расіі. Іх актыўнасць назіралася ўжо раней, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс