Сёння ў Польшчы пачынаецца Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва і жылля. Ён будзе працягвацца да 30 верасня і павінен даць актуальную і падрабязную інфармацыю пра тое, як фарміруецца насельніцтва Польшчы і ў якіх умовах жыве. Гэта важныя дадзеныя, якія дазваляюць дзяржаве распрацаваць эфектыўныя дэмаграфічныя і сацыяльныя праграмы, праектаў у ахове здароўя, адукацыі, сельскай гаспадарцы і жыллёвай сферы.
Старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут(Dominik Rozkrut) заявіў, што перапіс павінен даць актуальную, надзейную і дакладную інфармацыю пра тое, як фарміруецца насельніцтва Польшчы, і ў якіх умовах жыве. „Дзякуючы гэтаму мы атрымаем арыенцір для ўсіх аналізаў на наступныя 10 гадоў”, - падкрэсліў старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Анкеты, якія трэба будзе запоўніць у рамках сёлетняга перапіса карацейшыя, чым анкеты папярэдніх апытанняў, кажа Розкрут:
- Анкета будзе карацейшая, чым апошнім разам. Яна будзе правяраць асноўную інфармацыю пра людзей, якія пражываюць у дадзенай хатняй гаспадарцы, пра пэўныя характарыстыкі гэтых людзей, у тым ліку звязаныя з эканамічнай дзейнасцю.
Між іншым, у сувязі з пандэміяй, сёлета рэкамендаванай формай удзелу ў перапiсе з’яўляецца запаўненне анкеты па інтэрнэце:
- Нашым прыярытэтам было максімальнае скарачэнне анкеты. Гаворка ідзе пра тое, каб удзел у перапісе быў максімальна простым. Нагадваю, сёлета, як асноўную форму ўдзелу ў перапісе, мы рэкамендуем запаўненне анкеты праз інтэрнэт.
Гэта можна зрабіць бяспечна, не выходзячы з дому, на сайце spis.gov.pl. Там даступнае адмысловае інтэрактыўнае прыкладанне. Старонка прапануе анкеты на польскай, англійскай, украінскай і рускай мовах.
Паводле чыноўнікаў, гэта найбольш зручны спосаб, даступны ў любы час сем дзён на тыдзень. Варта дадаць, што ўпершыню ў гісторыі польскай афіцыйнай статыстыкі самастойны ўдзел у перапісе ў інтэрнэце мае абавязковы характар.
Хоць удзел у Агульнанацыянальным перапісе насельніцтва мае абавязковы характар, то не на ўсе пытанні інтэрв’ю трэба абавязкова адказаць, дадаў Розкрут:
- Гаворка ідзе, пра добраахвотныя пытанні, якія тычыцца рэлігіі, нацыянальнай меншасці. Тым ня менш мы заахвочваем адказаць на іх. Мы гарантуем, што ўсялякая інфармацыя, атрыманая шляхам Агульнанацыянальнага перапісa насельніцтва мае ананімны характар. Гаворка ідзе пра атрыманне дэталёвай інфармацыі пра насельніцтва, а не пра канкрэтныя асобы.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне заахвочвае запоўніць перапісныя лісты ў інтэрнэце. Рэспандэнтам, якія па розных прычынах, напрыклад, з-за ўзросту ці інваліднасці, не змогуць самастойна перапісацца па інтэрнэце дапамогуць перапісчыкі па тэлефоне або асабіста.
- Агульнанацыянальныя перапісы насельніцтва праводзяцца раз у 10 гадоў ва ўсіх краінах свету, паколькі гэта патрабаванне ААН. Яны могуць крыху адрознівацца тэрмінам правядзення ў паасобных краінах, але заўсёды праводзяцца напрыканцы году апошняя лічба нумару якога - гэта нуль. Перапіс пастаўляе актуальную, верагодную і падрабязную інфармацыю пра тое, як фарміруецца польскае насельніцтва.
Апрача таго, дзякуючы перапіса Галоўнае статыстычнае ўпраўленне павінна атрымаць дадзеныя аб колькасці насельніцтва ў Польшчы, яго дэмаграфічнай структуры, сацыяльным і эканамічным становішчы хатніх гаспадарак і жыллёвых умовах, адукацыі, міграцыі іг.д.
У сувязі са стартам Агульнанацыянальнага перапіса насельніцтва Галоўнае статыстычнае ўпраўленне ў сярэдзіне сакавіка запусціла прамую тэлефонную лінію 22 279 99 99. Інфармацыю пра перапіс можна таксама знайсці на сайце spis.gov.pl.
Кіраўнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Рoзкрут звяртае ўвагу на важнасць такога даследавання:
-На самой справе, тая інфармацыя, якой валодае дзяржава ў розных рэестрах і базах дадзеных, з'яўляецца неактуальнай і неаднастайнай. Толькі агульнанацыянальны спіс насельніцтва можа даць інфармацыю аб колькасці жыхароў Польшчы і ўмовах жыцця. Перапіс насельніцтва зʼяўляецца пунктам адліку для ўсіх аналізаў і прагнозаў на наступныя дзесяць гадоў.
Удзел у перапісе з'яўляецца абавязковым для ўсіх асобаў, якія пражываюць у краіне, у тым ліку тых, хто не мае пастаяннага месца пражывання i эмігрантаў. Анкету павінны запоўніць таксама іншаземцы, якія ў часе перапіса пражываюць на тэрыторыі Польшчы. Ён таксама ахоплівае „кватэры, будынкі, памяшканні для калектыўнага пражывання і іншыя нежылыя памяшканні, якія з’яўляюцца месцам пражывання”. За невыкананне згаданага абавязку пагражае штраф у памеры да 5 тысяч злотых(больш за 1 тысяча еўра).
Агульнанацыянальныя перапісы насельніцтва апошні раз быў праведзены ў Польшчы ў 2011 годзе. Паводле яго, у Польшчы пражывае 38 мільёнаў чалавек.
Нагадваем, у Беларусі ўсеагульнае апытанне насельніцтва праходзіла напрыканцы 2019 года. Беларускім рэспандэнтам прапанавалі адказаць на 49 пытанняў, між іншым, аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна- этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў для існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах і гаспадарчай дзейнасці.
аз