Беларуская Служба

Больш за чвэрць палякаў не хочуць рабіць прышчэпкі ад Covid-19

29.04.2021 12:06
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі прадставілі план размарожвання ўсіх сфер жыцця, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Chung Sung-Jun / POOL Dostawca: PAP/EPA

Трэцяя хваля эпідэміі каранавірусу, хутчэй за ўсё, запавольваецца, падкрэсліў прэм'ер Маравецкі, абвясціўшы пра адмену абмежаванняў.

Паслабленне пачнецца 1 мая для заняткаў спортам, потым адкрыюцца вялікія крамы, школы, гатэлі, гастраномія і, нарэшце, культура.

Урад прадугледжвае, што дадзеныя пра хваробы і іншыя паказчыкі будуць пільна кантралявацца на наступных этапах эканамічнага цыкла размарожвання. Колькасць новых інфекцый будзе ўплываць на адмену абавязковага нашэння маскі.

План размарожвання можа быць зменены. Паводле інфармацыі, перададзенай "Rzeczpospolita", Міністэрства культуры актыўна імкнецца да таго, каб кінатэатры і тэатры адкрыліся для публікі раней 29 мая.

Уладальнікі забаўляльных паркаў незадаволены праграмай выхаду з каранціну. Урад запрашае іх на перамовы і заклікае палякаў запісвацца на прышчэпкі.

Апытанне IBRiS паказвае, што амаль палова рэспандэнтаў хоча зрабіць гэта.

юл