Беларуская Служба

Філосаф: Сёння левыя крочаць пад вясёлкавымі, а не чырвонымі штандарамі

01.05.2021 15:01
Філосаф Кшыштаф Валодзька лічыць, што 1 траўня ў Польшчы мог бы быць выкарыстаны людзьмі, чый дабрабыт пагоршыўся падчас трансфармацыі ад камунізма да капіталізма.
Аўдыё
  • Пра цяперашняе значэнне Свята працы ў Польшчы і агулам пра стан левай ідэалогіі разважае філосаф і публіцыст Кшыштаф Валодзька.
Pochód pierwszomajowy, Warszawa
Pochód pierwszomajowy, WarszawaNAC

Дзень 1 траўня асацыюецца з маніфестацыямі, суботнікамі і дэкларацыямі адданасці «роднай» партыі і ўраду. Менавіта так выглядала свята ва ўсім сацыялістычным лагеры, у тым ліку ў яго «самым вясёлым бараку», у Польскай Народнай Рэспубліцы.

Аднак 1 траўня – гэта міжнароднае свята, якое мае глыбокую і разнастайную гісторыю, у тым ліку ў Польшчы. Дзень Працы, 1 траўня, ў свеце адзначаецца штогод з 1890 года. У Польшчы ён адзначаўся яшчэ да таго, як краіна здабыла незалежнасць у 1918 годзе. Аднак «чырвоным днём календара» 1-га стала толькі ў 1950 годзе падчас кансалідацыі ў Польшчы мясцовага сталінскага рэжыму.

Парадокс у тым, што ў нашыя дні 1 траўня на Захадзе адзначаецца больш актыўна і масава, чым у Польшчы. Левыя ідэі ўсё яшчэ жывыя, але яны больш не маюць гэтай сілы, якой яны валодалі пры нараджэнні класавай тэорыі і падчас росквіту міжнароднага працоўнага руху. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў XX стагоддзя менавіта чырвоная Масква задавала тон і была галоўным арыенцірам для левых інтэлектуалаў і працоўнага класа ў свеце, – тлумачыць польскі публіцыст і філосаф Кшыштаф Валодзька:

-Для большай часткі левых у Польшчы 1 траўня перастаў быць самым важным святам, святам, якому надаецца шмат увагі. Вага гэтага дня перайшла на 8 сакавіка – Дзень жанчын. Гэта вынікае з перасоўвання тэматычных арыенціраў левых, гэта пераарыентацыя адбываецца прама зараз.

Цяпер 1 траўня больш папулярнае ў левых на Захадзе. Мне здаецца, гэта вынікае з таго, што тамтэйшыя грамадствы не мелі досведу жыцця ў камуністычнай дзяржаве, у адрозненні ад палякаў. У сувязі з гэтым ідэі Свята працы, на жаль, былі скампраметаваныя.

Я гляджу на гэта як на вялікую трагедыю. У Польшчы мільёны людзей жывуць, выконваючы наёмную працу. Так склалася, што гэтае свята стала ім чужое, бо галоўныя асацыяцыі з ім паходзяць з часоў камуністычнай Польшчы, то-бок, звязаныя з прымусам, чымсьці чужым і непатрэбным, з адсутнасць суверэнітэту. У выпадку польскага грамадства, пытанне суверэнітэту мае першасную вагу. На жаль дагэтуль польскія левыя не могуць змяніць масавае ўспрыняцце гэтага свята.

Філосаф Кшыштаф Валодзька лічыць, што 1 траўня ў Польшчы мог бы быць выкарыстаны людзьмі, чый дабрабыт пагоршыўся падчас трансфармацыі ад камунізма да капіталізма:

-Думаю, што згаданае вышэй становішча Свята працы ў масавай свядомасці з'яўляецца вялікай стратай менавіта для звычайных працоўных. Гэтай сацыяльнай групе бракуе метадаў супрацьстаяння з наступствамі, нярэдка для іх негатыўнымі наступствамі, пераходу ад сацыялізму да польскага варыянту капіталізму, які паўстаў пасля 1989 года.

Публіцыст Кшыштаф Валодзька перакананы, што сучасныя левыя знайшлі новыя ідэалагічныя маркеры і праявы, і 1 траўня - як Дзень працы - ужо назаўжды сышоў у мінулае і гэта вельмі добра бачна на прыкладзе польскіх левых:

-Левыя, новыя левыя знайшлі новыя ідэі. Цяпер паволі яны намагаюцца спалучыць сацыяльныя пытанні з мараллю, з пэўнымі норавамі. Зараз левыя крочаць ужо не пад чырвонымі штандарамі, а пад вясёлкавымі сцягамі.

На нашых хвалях пра цяперашняе значэнне Свята працы ў Польшчы і агулам пра стан левай ідэалогіі разважаў філосаф і публіцыст Кшыштаф Валодзька.

Слухайце аўдыё! 

эж

Сутыкненні і ксенафобія замест роўнасці і талерантнасці

22.07.2019 13:26
У выніку беспарадкаў было затрымана больш за 25 чалавек, пошукі некаторых падазраваных працягваюцца – такія вынікі першага беластоцкага свята роўнасці.

Расійскія СМІ бароняць ЛГБТ у Польшчы, але не ў сябе

06.08.2019 15:45
Расійскія прапагандысты бароняць таксама прадстаўнікоў левых сілаў у Польшчы, крытыкуючы іх супраціўнікаў.