Беларуская Служба

Лекары будуць змагацца з хлуслівай медыцынскай інфармацыяй у Інтэрнэце

27.05.2021 17:12
Выкарыстанне недаказаных метадаў лячэння для пацыентаў можа скончыцца дрэнна. 
Аўдыё
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/antoniodiaz

Лекары з Лодзі хочуць змагацца з хлуслівай інфармацыяй у Інтэрнэце ў галіне медыцыны. Як кажуць дактары Павел Чэкальскі і Лукаш Ясэк, Інтэрнэт-парталы змяшчаюць шмат ілжывай інфармацыі, рэкламы прэпаратаў, якія не дзейнічаюць альбо інфармацыя, якая перадае мэтанакіраваную хлусню пра спосабы лячэння.

- Напрыклад лячэнне анкалогіі L-аскарбінавай кіслатой, або ўліваннямі перакісі вадароду (метад, які прыдумаў нейкі інжынер) атрымліваюць натоўпы прыхільнікаў. Таксама інфармацыя, што эпілепсію можна вылечыць адной толькі дыетай, або інфармацыя, што інсульт пройдзе не пакідаючы наступстваў, калі адпачнем, расслабімся. Гэта вельмі шкодныя і небяспечныя тэорыі.

Лекары падкрэсліваюць што пацыентам, у якіх няма медыцынскай адукацыі, становіцца ўсё складаней адрозніць праўду ад хлусні. Выкарыстанне недаказаных метадаў лячэння для пацыентаў можа скончыцца дрэнна. 

-  Я некалькі гадоў брала L-аскарбінавую кіслату. Па рознаму пра яе кажуць, мяне пераканала сяброўка, у якой была травяная аптэка, але мне ніяк не дапамагло. У мяне выявілі злосную пухліну грудзей, - кажуць пацыенты.

Менавіта таму лодзінскія медыкі на канале YouTube растлумачаць, параяць і адкажуць на пытанні, звязаныя са здароўем і лячэннем шматлікіх захворванняў. Цыкл «ПЫТАЙЦЕ ЛЕКАРА» (Zapytaj Lekarza ) таксама будзе ўключаць парады, да якога спецыяліста трэба звярнуцца па дапамогу.

яс

У далучаным файле эфірная перадача «Навука і тэхніка».