Беларуская Служба

Толькі 6,1% жыхароў Польшчы верыць, што пандэмія не вернецца

08.06.2021 11:37
Магчыма, таму палякі не адабраюць жорсткіх мераў.
ИллюстрацияИсточник: pixabay. com/CCO

Rzeczpospolita прыводзіць дадзеныя апытання палякаў, датычнага пандэміі. Пасля паўтара году жыцця ва ўмовах эпідэміі, толькі 6,1% апытаных жыхароў Польшчы верыць, што заразу Кавід-19 удалося перамагчы, яна ўжо не вернецца. А каля 9% мяркуе, што канец прыйдзе пасля вакацыяў. Найбольш апытаных, 27,2%, мяркуе, што пандэмія не закончыцца ніколі.

Магчыма, таму палякі не адабраюць жорсткіх мераў. Толькі 11% сказала, што яны падтрымалі б увядзенне агульнага лакдаўну, калі б эпідэмія вярнулася. 35% мяркуе, што дастаткова мясцовых абмежавальных мераў, а 25% кажа, што не трэба прымаць ніякіх мераў, нават калі цаной будзе вялікая лічба ахвяраў.

Жорсткія меры не былі б патрэбныя, калі б большасць людзей паставіла прышчэпку – піша каментатар выдання Зузанна Дамброўска (Zuzanna Dąbrowska). Да 7 чэрвеня поўны цыкл вакцынацыі прайшло крыху больш за 8,2 млн чалавек. Гэта мала, беручы пад увагу, што запісацца на ўкол можна нават у той жа дзень, калі звонім у даведку. Сярод вакцынаваных на шмат больш жанчын, чым мужчын. Гэта адказ на пытанне, чаму таксама сярод асоб, якія мяркуюць, што не трэба ўводзіць абмежавальных мераў, больш мужчын, чым жанчын – прапорцыя 14%-34%. Затое сярод прыхільнікаў поўнага лакдаўну для непрышчэпленых пераважаюць жанчыны. Відаць, правалы ў памяці, датычныя трагічных наступстваў пандэміі, часцей закранаюць мужчын. А, можа, гэта проста натуральны адбор?

нг