Беларуская Служба

ІНП Польшчы: 17 верасня 1939 года – гэта свята адзінства двух таталітарызмаў

09.06.2021 10:46
«Абвяшчэнне 17 верасня «Днём народнага адзінства Беларусі» абражае памяць не толькі польскіх, але і беларускіх ды іншых ахвяр абедзвюх таталітарных сістэм».
Agresja sowiecka na Polskę 17 września 1939 roku
Agresja sowiecka na Polskę 17 września 1939 rokuFoto: IPN

Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП) Польшчы адрэагаваў на абвяшчэнне ўладамі Беларусі новага свята ў гадавіну агрэсіі Савецкага Саюза супраць Польшчы, чытаем на партале dzieje.pl.

«17 верасня 1939 года Сталін выканаў абавязацельствы перад Гітлерам паводле таемнага пратакола да пакту Молатава-Рыбентропа. Агрэсія Чырвонай Арміі дазволіла германскаму Рэйху паскорыць акупацыю Польшчы. 17 верасня 1939 года, быў і застанецца сімвалам злачыннага хаўрусу Гітлера і Сталіна, накіраванага супраць свабодных народаў Еўропы», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы.

«Дэманстрацыяй дружбы абодвух агрэсараў стаў сумесны нямецка-савецкі парад у Брэсце. Нямецка-савецкае супрацоўніцтва прынесла паняволенне мільёнам грамадзянам Польшчы – у тым ліку прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Чарговым наступствам агрэсіі СССР супраць Польшчы стала пазнейшае паняволенне іншых дзяржаў і рэгіёнаў», – адзначылі ў ІНП, дадаўшы таксама, што германскі Рэйх і Савецкі Саюз пачалі на акупаваных землях палітыку рэпрэсій, злачынстваў і генацыду.

«Абвяшчэнне гадавіны 17 верасня 1939 «Днём народнага адзінства Беларусі» абражае памяць не толькі польскіх, але і беларускіх ды іншых ахвяр абедзвюх таталітарных сістэм. Па сутнасці, 17 верасня 1939 года – гэта «Дзень адзінства двух таталітарызмаў», – рэзюмавалі гісторыкі Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы.

У 2021 годзе мінае 82 гады з моманту агрэсіі Савецкага Саюзу на Польшчу, у выніку якой польская дзяржава назаўжды страціла ўсходнія межы – у тым ліку Віленшчыну, Наваградчыну, Заходняе Палессе, Валынь і частку Усходняй Галіцыі, уключаючы Львоў і Львоўскае, Цярнопальскае і Станіслаўскае ваяводствы. Чырвоная Армія, уступіўшы 17 верасня 1939 года на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, ажыццявіла таемнае пагадненне з трэцім германскім Рэйхам, што ў канчатковым выніку прывяло да падзелу Польшчы. Пра рэакцыю польскага ІНП на ўстанаўлення рэжымам Лукашэнкі чарговага так званага свята пісалі на партале dzieje.pl.

эж

Хлуснёй пра генацыд і Армію Краёвую Лукашэнка наносіць удар па Польшчы

19.05.2021 08:34
Актывісты СПБ асцерагаюцца, што зараз беларускі дыктатар можа ўзяцца за нешматлікіх ветэранаў Арміі Краёвай у Беларусі.

«Выкарыстанне гісторыі ў Беларусі ў прапагандысцкіх мэтах абумоўлена тым, што беларусы не ведаюць свайго мінулага»

20.05.2021 11:50
Разбіраемся, ці Армію Краёву сапраўды ёсць у чым абвінавачваць, ці словы генпракурора – элемент антыпольскай рыторыкі рэжыму.

Лукашэнка вызначыў дзень Народнага адзінства Беларусі ў дзень нападу СССР на Польшчу

07.06.2021 17:14
У Беларусі заснавана новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.