Беларуская Служба

Ян Роман распавядае пра працу журналіста з-за мяжы

23.07.2021 12:39
Калі ў сакавіку сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам і пачалі інкрымінаваць фінансаванне паслявыбарчых пратэстаў, Ян Роман зразумеў, што час ратаваць жыццё і здароўя, час з'язджаць з Беларусі.
Аўдыё
  • Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк запісаў размову з журналсітам-уцекачом з Гродна Янам Романам.
.
Я. РоманКрыніца: Я. Іванюк, radyjo.net

Ян Роман – гарадзенскі журналіст-фрылансэр, які быў прымушаны выехаць з Беларусі па прычыне сваёй прафесійнай дзейнасці.

КДБ, пракуратура а таксама міліцыя цікавіліся ім здаўна. На жаль такое становішча склалася ў кожнага журналіста незалежных СМІ ў Беларусі. Працуючы на Радыё Рацыя Ян Рома атрымліваў папярэджанні за працу без акрэдытацыі.

«Яны гаварылі таксама, што калі я не спыню сваёй журналісцкай дзейнасці, буду адказваць паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу». Аднак спадар Ян надалей працаваў журналістам. Калі ў сакавіку сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам і пачалі інкрымінаваць фінансаванне паслявыбарчых пратэстаў, Ян Роман зразумеў, што час ратаваць жыццё і здароўя, час з'язджаць з Беларусі. Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк запісаў размову з журналсітам-уцекачом з Гродна Янам Романам.

Слухайце аўдыё!

эж

У Горадні затрыманы журналіст Ян Роман

17.03.2021 12:12
Сын Яна паведаміў, што на гэты момант журналіст застаецца ў Ленінскім РАУС Горадні.

11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.

Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.