З сёння кінатэатры ў Польшчы паказваюць дакументальны фільм «За золатам» пра польскага скачка з шастом Уладыслава Казакевіча (Władysław Kozakiewicz), пра ягоныя медалі і кар'еру пасля таго, як на алімпіядзе ў Маскве ён паказаў расійцам жэст паўрукі, у Польшчы вядомы як «жэст Казакевіча».
Polska Times нагадвае, як гэта было.
Яшчэ на алімпіядзе ў Матрэалі у 1976 г. Казакевіч лічыўся стопрацэнтным фаварытам, але на шляху да залатой медалі нечакана зʼявілася траўма. Праз чатыры гады на алімпіядзе ў Маскве польскі спартсмен вёў зацяты спартыўны бой з расіянінам Канстанцінам Воўкавым і заваяваў золата.
Пасля свайго пераможнага скачка Казакевіч паказаў паўлокець савецкай публіцы, якая пастаянна яго асвіствала. Паляка хацелі пазбавіць медалі, аднак польская дэлегацыя пераканала савецкіх арганізатараў у тым, што Казакевіч нікога не хацеў абразіць, а руку сагнуў міжвольна з-за цягліцавага спазму.
Польская публіка прызнала гэты жэст сімвалам супраціву савецкай гегемоніі.
Пасля здымак Казакевіча абляцеў увесь свет, акрамя Польшчы і СССР.
Колькі гэты эмацыйны жэст пазбавіў Уладыслава Казакевіча будучых медалёў і спартыўнай карʼеры – не вядома.
Польскі спартсмен у 1985 годзе зʼехаў у ФРГ, атрымаў грамадзянства (захаваўшы польскае) і прадстаўляў нямецкую краіну на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
У канцы 90-ых мінулага стагоддзя пайшоў у польскую палітыку, але не надта паспяхова – не прайшоў на выбарах 2011 г. у Сэйм ні ў 2019 у Еўрапарламент.
Уладыслаў Казакевіч на алімпіядзе 1980 г. у Маскве пабіў рэкорд свету скачка з шастом вынікам 5.78 м пасля чаго паказаў саветам паўлокець.
яс