Беларуская Служба

Наступныя канікулы варта правесці ў доме на колах

25.07.2021 12:34
Адным з відаў турызму, які цягам эпідэміі не страціў папулярнасці, з’яўляецца кемпінг.
Аўдыё
  • На што звяртаць увагу калі паедзеце на канікулы домам на колах?
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAndrey Armyagov/shutterstock.com

Калі зачыніліся авіяспалучэнні, міжнародная чыгунка перастала ездзіць, а каб перасекчы мяжу ў шэнгенскай зоне зноў жа трэба было мець пры сабе не толькі пашпарт, але і рознага тыпу пасведчанні, пачаўся пошук альтэрнатываў. Адной з лепшых апынуўся дом на колах, таму не трэба звяртаць увагі на праблему з транспартам і начлегам, які ў Польшчы і многіх краінах Еўропы на працягу многіх месяцаў быў недаступны для турыстаў. Пра дамы на колах і новы трэнд звязаны з імі ў Чацвёртай праграме Польскага радыё расказвалі аўтары блога kamperemposwiecie.pl Томаш Таркоўскі і Паўліна Тэлька. Яны падкрэслілі, што пакуль не хапае інфраструктуры для поўнасцю камфортных падарожжаў на ўласным доме на колах, аднак усё развіваецца. Дадаткова, такі дом не для кожнага – не для ўсіх:

-Мы маем увесь час свой дом на колах побач. На самой справе мы рады, што ўсё больш людзей рашаецца на такое падарожжа, бо такім чынам нашае асяроддзе пашыраецца. Увогуле тыя, хто карыстаюцца такімі дамамі вельмі прыязна адносяцца адзін да аднаго і ў нас пазітыўны падыход да жыцця. Паколькі ўсё больш людзей падарожнічае пры іх дапамозе, то і адпаведная інфраструктура паляпшаецца. Становіцца больш кемпінгаў, іх якасць паляпшаецца і з’яўляецца больш сэрвісаў, па-за кемпінгамі. Гэта важна, бо з дому на колаў трэба забіраць брудную ваду, запаўняць бак чыстай вадой і праводзіць маленькія рамонты па дарозе. У нас у Польшчы пакуль гэтая сістэма на пачатковай стадыі развіцця. З іншага боку – жыццё ў такім доме не для ўсіх, трэба спрабаваць яго на ўласнай скуры. У нас ёсць знаёмыя, якія спрабавалі так падарожнічаць, але не хутка перасталі.

Падарожжа на доме на колах мае аднак і мінусы. Трэба падрыхтавацца да таго, што ён выкарыстоўвае больш паліва, уключае ў сябе шмат сістэмаў, якіх няма ў звычайнай машыне, а якія трэба рамантаваць часта самастойна. Да таго трэба мець дадатковыя дакументы ў выпадку падарожжа за мяжу. Домам на колах таксама не заедзем у некаторыя гарады, а таксама прыйдзецца аплочваць кошт стаянкі ў кемпінгу, калі, час ад часу, захочам прыняць душ ці зрабіць пранне.

-Напэўна трэба быць падрыхтаваным да кампрамісаў, бо трэба адмовіцца шмат ад чаго. Не ўсё возьмем з сабой, бо вага машыны нас абмяжоўвае, хаця якраз наш дома мае шмат багажнай прасторы. Таму, нават калі рыхтуемся да даўжэйшага падарожжа – мы не можам запакаваць яго на 100%. А ўзяць трэба некаторыя важныя рэчы. Мы стварылі сабе спіс абавязковых рэчаў. Кожны раз перад тым, як паехаць, пазначаем, што маем, а чаго не, каб нічога не забыць.

На самой справе гэта пераезд, бо мы бярэм з сабой пасцель, сталовыя прыборы, талеркі, душ – так што можна гэта параўноўваць да пераезду ў дом на колах.

Асноўнай перавагай такога дома з’яўляецца тое, што ім можам ездзіць паўсюль. Яго не абмяжоўвае расклад і даступнасць камунікацыі, можна спыняцца дзе і на колькі заўгодна, а канчаткова сам факт ваджэння аўтамабіля можа аказацца прыгодай самой па сабе. Тое, што трэба для падарожжа домам на колах – гэта дарогі, грошы на паліва, ежу і сэрвіс, дакументы і план. Калі гэтыя ўсе патрабаванні выкананы – перад намі стае шлях прыгоды.

-Домам на колах можна ездзіць па ўсёй Еўропе, а мы ведаем падарожнікаў, якія заехалі нават на Байкал. Абмяжоўваюць у прынцыпе толькі дарогі, бюджэт і фантазія. І зараз яшчэ каранавірусныя абмежаванні. Але гэта дапамагае ацаніць нашае наваколле – Польшчу, а яна прыгожая. Не трэба ехаць далёка, каб знайсці нешта цікавае. Стараемся паказваць сваім чытачам Сілезію, якая можа не настолькі папулярная. А сапраўды можна здзівіцца, колькі прыгожага тут. Існуе таксама перакананне, што ў кагосьці дом на колах, але ён ездзіць на ім толькі раз у год. Тымчасам мы хочам заахвоціць людзей, каб ездзілі не толькі на канікулы, але і на выходныя. Бо навокал кожнага знойдзецца шмат цікавых месцаў.

Канешне, дом на колах не трэба купляць адразу, бо гэтая машына мае абмежаваныя магчымасці. Яна можа каштаваць столькі або больш чым звычайны аўтамабіль, а адначасова не палягчаць нашага штодзённага жыцця. Таму, калі думаеце – купіць яго або звычайную легкавую машыну – выбар просты. Цяжка было б ездзіць штодзённа на працу такой гаргарай. А калі ў вас выходныя – яго можна ўзяць у арэнду. У Беларусі дом на колах каштуе каля 70-80 долараў за суткі, калі запакаваць у яго чатыры асобы – атрымаем прыстойную цану ў 20 долараў за чалавека. І ў гэты кошт уваходзіць, як правіла, транспарт і начлег. Зусім нядрэнна. У Польшчы тымчасам цана складае каля 100 долараў за суткі. Пры арэндзе варта памятаць, што дом на колах – гэта спецыфічны спосаб правядзення канікулаў, але напэўна незабыўны.


Альберт Ежы Вяжбіцкі

У гэтым годзе будзем выбіраць last minute

14.05.2021 17:39

Людзі боьш ахвотна рэмантуюць свае жыллё

06.06.2021 12:34
Нечаканасць пандэміі прывяла да таго, што летась многія былі вымушаны адмовіцца ад планаў на адпачынак і правесці канікулы дома.

Куды ехаць на адпачынак, каб не страціць грошай

25.06.2021 16:40
Пасля некалькіх месяцаў змагання з пандэміяй і ў разгары вакцынацыйнай кампаніі палякі пачалі думаць пра доўга чаканы адпачынак.