Беларуская Служба

Яўген Дудкін з БХД: Беларусы ўрэшце перамогуць

07.08.2021 08:37
Паводле Яўгена, цяпер для ўсіх партыйных структур самым галоўным павінен быць чалавек.
Аўдыё
  • Кіраўнік моладзевага крыла БХД Яўген Дудкін: Беларусы ўрэшце перамогуць
Яўген Дудкінфота з сацсетак

Грамадскае, палітычнае, культурніцкае жыццё ў Беларусі прыпынілася. У краіне пераслед, значная частка актыўных беларусаў выехала за межы. Некаторыя структуры здолелі арганізавацца і за межамі Беларусі. У Польшчы так зрабіла Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Мы паразмаўлялі з выконваючым абавязкі кіраўніка моладзевага крыла БХД Яўгенам Дудкіным. Пра тое, як працаваць з-за мяжы, чаму беларусы навучыліся за год пасля выбараў, а таксама пра тое, ці наступіць доўгачаканая перамога.

Паводле Яўгена, цяпер для ўсіх партыйных структур самым галоўным павінен быць чалавек. Тыя, хто выехаў, павінны дапамагчы людзям, якія засталіся ў Беларусі. Таксама неабходна падтрымліваць беларусаў, якія прымусова выехалі з Беларусі.

Паводле актывіста, беларусы зрабілі добра, што выйшлі пратэставаць, але цяпер неабходна прызнаць памылкі і працаваць над іх выпраўленнем.

Беларусы, якія з’ехалі, павінны навучыцца карыстацца свабодай, якую яны атрымалі, а не патрабаваць ад іншых забеспячэння свайго быту.

- Беларусы ўрэшце перамогуць – гаворыць Яўген. – Але на перадзе павінны быць слова вера, якая нас падштурхне. Потым будзе «можам», бо мы робім учынкі за верай. Тады прыйдзе і перамога.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Штотыдзень у суботу на Замкавай плошчы ў Варшаве праходзіць малітва за Беларусь

06.08.2021 14:53
«Улада, якая заклікае да малітвы за Беларусь, спачатку павінна пакаяцца, а потым нечага прасіць у Бога».