Беларуская Служба

У Беластоку адкрылася пляцоўка для працы журналістаў з Беларусі

20.01.2022 09:03
Пляцоўка MediaPortBelarus у Беластоку — гэта каворкінг для беларускіх журналістаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі.
  ,  MediaPortBelarus
Прамаўляе Руслан Кулевіч, кіраўнік MediaPortBelarus у Беластоку Фота: Facebook

Неўзабаве падобны цэнтр плануецца адкрыць у Варшаве, а ў будучыні іх сетка можа пашырыцца і на іншыя краіны, піша Gazeta Wyborcza

Беларускія журналісты, якія былі вымушаныя з'ехаць са сваёй краіны з прычын палітычных рэпрэсій, атрымалі падтрымку ад уладаў Беластока. У канцы жніўня мінулага года яны атрымалі ў арэнду памяшканне ў цэнтры Беластока па адрасе вул. Сянкевіча, 44. Цяпер тут будуць працаваць каля 20 журналістаў.

Журналісты маюць у распараджэнні два пакоі: пакой для сустрэч (напрыклад, з героямі інтэрв'ю) і другі пакой з некалькімі працоўнымі месцамі. Ёсць і невялікая студыя, прызначаная для патрэб радыёжурналістаў.

У дзень адкрыцця каворкінгу працавала фотавыстава гродзенскага фатографа Наталлі Дораш, якая паказвае моманты жыцця вёсак на Гродзеншчыне. 

Цяпер у Беларусі 32 прадстаўнікі медыя знаходзяцца ў няволі, больш за сотню журналістаў  былі вымушаныя пакінуць краіну.

Каворкоркінг для беларускіх журналістаў адкрыўся дзякуючы падтрымцы ўладаў Беластоку, Fundacja Linking Media, Fundacja Belarus in Focus, Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Мас-Медыя».

вх