Беларуская Служба

Белавежская пушча. 20 зуброў трапілі ў смяротную пастку паміж загароджамі на мяжы

21.01.2022 11:13
Дзікія жывёлы трапляюць у небяспечныя пасткі, паміж польскай агароджай і беларускім плотам на мяжы.
Паміж польскім і беларускім калючым дротам на мяжы загінуў зубр Фота: Adam Wajrak / Facebook)

Польскія актывісты з ініцыятывы «2050» звярнулі ўвагу на інцыдэнт пасля таго, як Адам Вайрак (Adam Wajrak), прыродазнавец і журналіст Gazeta Wyborcza паведаміў у Facebook:

«Увага, на жаль, адбылося тое, што я чакаў і пра што папярэджвалі многія спецыялісты. У агароджы ўтварыліся кішэні. Лес. 20 зуброў замкнёныя і асуджаныя на смерць ад голаду паміж беларускай і польскай агароджамі на мяжы. Наш  зубр, які па звычцы перайшоў мяжу і дайшоў да беларускай агароджы, што часам сягае глыбока на ўсход ад мяжы (нават да 2 км). Іх вяртанне было адрэзанае калючым дротам. Беларусы пакуль не зацікаўленыя нічога з гэтым рабіць, таму я звяртаюся да польскіх уладаў неадкладна адрэагаваць і развесці агароджу на нашым баку і дазволіць зубрам вярнуцца. Зрабіце што-небудзь, чорт вазьмі! Бо той, хто памёр на гэтым фота, будзе не адзіным, і ўся адказнасць за пакуты гэтых жывёл таксама ляжа на вас!»


Раней жывёлы маглі свабодна перамяшчацца ў Белавежскай пушчы, яны заходзілі на некалькі кіламетраў у беларускую частку пушчы. Цяпер яны трапляюць у небяспечныя пасткі, паміж польскай агароджай і беларускім плотам. І гэта для іх смяротныя пасткі.

Да чэрвеня на польска-беларускай мяжы павінна быць пабудаваная суцэльная агароджа, якая будзе смяротнай пасткай для дзікіх жывёл. І з гэтым трэба нешта рабіць, каб прадухіліць гібель жывёл паміж умацаваннямі на памежжы, заклікаюць прадстаўнікі грамадскасці Польшчы.

Разам з тым Памежная служба Польшчы заявіла, што «калі зубры з’явяцца і захочуць трапіць на тэрыторыю Польшчы, агароджу здымуць і жывёл упусцяць — без праверкі, палякі яны ці беларусы», — гаворыцца ў адпаведным паведамленні.

Gazeta Wyborcza / вх