Беларуская Служба

«Мы абавязаны выратаваць кожнага зубра, які апынуўся за калючым дротам на мяжы»

26.01.2022 12:35
Паводле даследчыка зуброў, у пастцы паміж агароджамі знаходзяцца польскія зубры. 
Żubry w Białowieżyfot. Shutterstock ikselstock
Żubry w Białowieży/fot. Shutterstock/ ikselstockShutterstock/ ikselstock

- Калі за загародай стаіць хоць адзін зубр, наш абавязак – вызваліць яго з пасткі, якую мы для яго падрыхтавалі, – кажа праф. Рафал Кавальчык з Інстытута млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы, які займаецца вывучэннем зуброў больш за 20 гадоў. Выданню Gazeta Wyborcza ён паказвае мапу з ляснымі анклавамі, дзе з беларускага боку дроту маглі затрымацца польскія зубры.

Паводле прафесара, гэта польскія зубры. Адкуль гэта вядома? На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў зубры выкарыстоўваюць анклавы паміж польскай мяжой і беларускай «сістэмай», гэта значыць агароджай з традыцыйнага калючага дроту. Гэтая агароджа была пабудаваная на пачатку 1980-х гадоў і паспяхова адгарадзіла папуляцыі зуброў па абодва бакі мяжы ў Белавежскай пушчы. Яны нават генетычна розныя. У польскай частцы Пушчы сустракаюцца зубры нізіннай лініі, таксама вядомай як Белавежская лінія, а ў беларускай – нязначная прымешка генаў каўказскай лініі. Каўказскія зубры вымерлі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Засталіся толькі гібрыды.

На працягу 40 гадоў гэтыя групы зуброў фактычна ізаляваныя беларускай агароджай. З аднаго боку - беларускія зубры, а з другога – польскія.

Як так атрымалася, што зубры апынуліся ў памежнай зоне?

Аказваецца, што калючка па беларускім баку праходзіць не зусім па лініі польска-беларускай мяжы. На некаторых участках яна заходзіць нават на 2 км углыб Беларусі. У выніку стварыліся анклавы паміж польскай мяжой і беларускай сістэмай, куды трапілі польскія зубры.

Цяпер, калі Польшча паставіла сваю калючку, зубры апынуліся ў пастцы. Прафесар Рафал Кавальчык у гутарцы з Gazeta Wyborcza падкрэслівае, што трэба іх адтуль вярнуць.

яс