Беларуская Служба

Славацкі лятаючы аўтамабіль прайшоў сертыфікацыю

27.01.2022 15:57
Для ператварэння аўтамабіля ў самалёт патрабуецца дзве хвіліны і 15 секунд.
AirCar
AirCarКрыніца: klein-vision.com

Лятаючы аўтамабіль AirCar атрымаў сертыфікат бяспекі ад славацкага Транспартнага ўпраўлення. Машына паспяхова прайшла 70 гадзін лётных выпрабаванняў, ажыццявіла больш за 200 узлётаў і пасадак, паведамілі славацкія СМІ.

Тым самым былі выкананы стандарты Еўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA), а AirCar дапушчаны да масавай вытворчасці, заявіў вынаходнік машыны Стэфан Кляйн, які таксама з'яўляецца пілотам прататыпу і начальнік групы развіцця праекту.

Для ператварэння аўтамабіля ў самалёт патрабуецца дзве хвіліны і 15 секунд. Аўтамабіль з рухавіком BMW можа развіваць хуткасць больш за 160 кіламетраў на гадзіну і лётаць на вышыні да 2500 м над зямлёй. Каб сесці за стырно, або руль Aircar неабходна мець мець ліцэнзію пілота.

Улетку 2021 года Кляйн праляцеў каля 75 кіламетраў, ад славацкай сталіцы Браціславы да Нітры. Гэту адлегласць апарат пераадолеў прыкладна за паўгадзіны. Вынаходнік вырашыў, што палёт стаў пераломным момантам у развіцці праета. Наступны рэйс AirCar ужо запланаваны, палёт адбудзецца паміж Парыжам і Лонданам.

pap/эж