Беларуская Служба

«Размаўляю з сяброўкамі па-англійску». Што расказваюць беларускія дзеці пра вучобу ў польскіх школах

07.02.2022 15:40
Шмат беларусаў прыехалі ў Польшчу разам з дзецьмі. Як адбываецца адаптацыя ў дзяцей-беларусаў у Польшчы?
Аўдыё
  • Шмат беларусаў прыехалі ў Польшчу разам з дзецьмі. Як адбываецца адаптацыя ў дзяцей-беларусаў у Польшчы?
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/Wojciech Pacewicz

Шмат беларусаў прыехалі ў Польшчу разам з дзецьмі. Мяркую, для многіх дзяцей, асабліва старэйшага ўзросту, адаптацыя адбываецца нават больш складана, чым для дарослых. Бо дзеці апынаюцца ў зусім новых умовах, вырваныя са свайго жыцця і кантэксту, а ацаніць рацыянальна, чаму так адбылося яшчэ не могуць.

Слухайце размову ў далучаны файле!

Уладзімір прыехаў з сям’ёй з Беларусі мінулым летам. У яго двое дзяцей. Старэйшы сын пайшоў у садок ці дакладней «зэруўку» – падрыхтоўчую да школы групу. Кажа, што сына станоўча ўразілі падыходы да дзяцей у садку – больш ліберальныя, чым у Беларусі.

Міраславе 11 год, яна пайшла ў шосты клас, польскай мовы ад пачатку не ведала зусім.

Вось што дзяўчынка расказвае пра новыя выклікі для сябе:

– Я пайшла ў польскую школу гэтай восенню. Спачатку было вельмі-вельмі складана, бо польскай мовы я не ведала зусім. Мяне адправілі ў шосты клас, куды я і мусіла пайсці ў Беларусі. Было вельмі складана: яны нешта кажуць, а я не разумею. Настаўніца па гісторыі недзе праз два тыдні дала кантрольную, я на гаварыла, што я мушу ведаць польскую мову, раз я сюды прыехала. Але з часам стала лягчэй, я пайшла на дадатковыя заняткі польскай мовы. Мае сябры пачалі мяне падтрымліваць, якія з іншых краін. З палякі розныя адносіны. Мая польская мова не на самым высокім узроўні. Часам, калі кажу ў размове беларускае слова, настаўнікі мяне разумеюць, а дзеці не. Тады яны ці пераводзяць тэму ці кажуць «а, ну добра, я пайду».

Я пасябравала з Калінай і Лілай. Яны добра ведаюць англійскую мову, і мы гаворым з імі па-англійску. У Польшчы крыху лягчэй вучыцца, калі не ўлічваць, што ў мяне спартыўны клас. А ў Беларусі крыху складаней з-за таго, што нагружаюць хатняй працай. А з іншага боку, калі нешта не разумееш, то настаўнікі дадаткова не тлумачаць. У Беларусі ёсць добрыя настаўнікі, а ёсць такія, якія не хочуць разумець і наогул да ўсіх кепска ставяцца. У нас была настаўніца па матэматыцы, яна амаль кожны дзень казала нам, які добры «А» клас, і якія кепскія мы. Тут такога няма, настаўніца можа сказаць «А» клас атрымаў такія адзнакі, а вы такія, і я буду спадзявацца, што вы будзеце лепш вучыцца, бо я ў вас веру.

Я мару хутчэй вярнуцца ў беларускую школу, дадому. І зрабіць у беларускай школе так жа добра, бо мы нічым не горшыя за іх. 

Я мару хутчэй вярнуцца ў беларускую школу, дадому. І зрабіць у беларускай школе так жа добра, бо мы нічым не горшыя за іх. 


Ганна Канавалава, заснавальніца брэнда Babulia расказвае, што яе ўнукі – Насця і Ваня па-рознаму ўспрынялі новую рэчаіснасць. Насця малодшая, ёй цяпер пяць год, а Ваню – сем год.

– Насця, ёй тры з паловай гады было, калі пайшла ў польскі садок зусім без ведання польскай мовы. Адаптацыя прайшла вельмі добра. Яна сябравала з дзецьмі, размаўляла з самага першага дня. Цяпер яна добра гаворыць па-польску, спрабуе чытаць па-польску. А ў Вані ўсё было інакш, больш цяжка, бо ён не разумеў для чаго гэта трэба і гэтак далей. У сакавіку ён пайшоў у садок, а ў мінулым траўні настаўнікі казалі, што Ваня малайчына, хаця ў яго і не так добра з веданнем польскай мовы. Яны маглі рэкамендаваць яго пакінуць яго ў садку, але хлопчык развіты, таму трэба ў школу. Ён пайшоў у першы клас. І ўсё пачалося з пачатку: чаму мы сышлі з садка, у мяне там сябры. Прызвычайваўся месяцы два. Але ўжо ўсё добра. Знайшоў сяброў. Ён чытае па-польску, як усе дзеці. Цяжкасцяў цяпер з гэтым няма.

Паслухайце размову цалкам — з дзецьмі і бацькамі пра адаптацыю ў навучальных установах. Дзеці расказваюць, у чым яны заўважылі адрозненні ў навучальным працэсе. Падзяліліся сваімі марамі.

вх