Беларуская Служба

«Хрыстос Уваскрос!» – кажуць праваслаўныя адзін аднаму

24.04.2022 06:17
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў.
Аўдыё
  • «Хрыстос Уваскрос!» – кажуць праваслаўныя адзін аднаму

Пасха – найважнейшае хрысціянскае свята. «Хрыстос Уваскрос!» – кажуць праваслаўныя адзін аднаму. І адказваюць: «Сапраўды ўваскрос!» Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста – цэнтра ўсёй біблейскай гісторыі і асновы ўсяго хрысціянскага вучэння.

Паводле старадаўняй хрысціянскай традыцыі, урачыстасць Уваскрасення Хрыста, якая называецца таксама Пасхай, або Вялікаднем, заўсёды святкуецца ў нядзелю – гаворыць а. Анатоль Шыманюк з прыхода ў гонар св. пакутніка Панцелеймана ў Засценках.

слухайце аўдыё

Як вызначыць дату праваслаўнага Вялікадня?

23.04.2022 08:09
Чаму бываюць адрозненні ў параўнанні да рыма-каталіцкай царквы, нават да пяці тыдняў?