Беларуская Служба

Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі задакументаваў каля 1700 кейсаў пацярпелых ад рэжыму ў Беларусі

27.06.2022 13:45
Камітэт узнік у першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, калі грамадства сустрэлася з небывалай хваляй пераследу і гвалту.
Аўдыё
  • Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі задакументаваў каля 1700 кейсаў пацярпелых ад рэжыму ў Беларусі
     .  -   .
Сустрэча з прадстаўнікамі Камітэту ў Варшаве. Стас - з правага боку.Л.Вялічка/radyjo.net

Прадстаўнік камітэту і дакументаліст Стас адзначае, што дакументаваць неабходна для будучага расследавання злачынстваў супраць беларускага грамадства.

-Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі займаецца фіксацыяй і дакументаваннем катаванняў. Гэта нашая асноўная функцыя для таго, каб у будучыні можна было даследаваць гэтыя ж катаванні. Хоць мы і называемся камітэтам, то мы не следчы орган. 1700 задакументаваных намі кейсаў гэта: сабраныя гісторыі людзей, іх паказанні, дакументы, пастановы судоў, пратаколы, медычная дакументацыя, фотадоказы, відэа і г.д, – расказвае Стас.

Стас кажа, што ў жніўня з імі звязваліся тысячы людзей. Прадстаўнікі камітэту таксама самастойна адшуквалі пацярпелых. Цяпер паток людзей, натуральна, меншы. Яны расказваюць пра стаўленне да людзей як да жывёлы, збіццё, прыніжэнне годнасці. Гэта нечалавечыя ўмовы ўтрымання, напрыклад, калі 18 чалавек сядзяць у чатырохмеснай камеры. Яны спяць на падлозе, на якую выліваюць хлёрку. Гэта катаванні адсутнасцю сну і прагулак, адсутнасцю перадач ад блізкіх.

Звязваючыся з камітэтам людзей часцей за ўсё хвалююць пытанні бяспекі.

-Галоўнае, пераканаць чалавека, што мы гэта робім сапраўды бяспечным чынам. Цяпер большасць каманды знаходзіцца за мяжой. Таму няма верагоднасці таго, што дакументатара затрымаюць, а тэхніку забяруць. Усе дадзеныя захоўваюцца не ў нас, а на воблачнай платформе. Па-трэцяе, мы не публікуем гэтыя матэрыялы без згоды пацярпелых. Чалавек можа не хвалявацца за сваю ананімнасць. Доступ да персанальных дадзеных маюць толькі некаторыя члены камітэта. Галоўная права людзей, якія да нас звяртаюцца, гэта права на канфідэнцыйнасць. Бяспека і канфідэнцыйнасць – гэта наш прыярытэт, – расказвае Стас.

У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову.

слухайце аўдыё

У Беларусі не спыняюцца катаванні

20.06.2022 19:21
Праваабаронцы ладзяць Тыдзень сустрэч ды акцый, каб нагадаць Еўропе пра тое, што побач з імі адбываюцца жудасныя трагедыі людзей, якія змагаюцца з свае правы і свабоды.