Беларуская Служба

Жанчыны ў небяспецы ва ўласных дамах. «Гвалт не заўсёды гучны»

03.10.2022 14:23
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTinnakorn jorruang/shutterstock

– Мы жывём стэрэатыпам, што калі з жанчынай здарылася нешта жудаснае, то гэта ў цёмным завулку або ноччу ў парку. Аднак жанчыны становяцца ахвярамі забойстваў або згвалтаванняў дома, часта дома. А злачынцамі з'яўляюцца людзі, якіх ведаюць вельмі добра ці прынамсі знаёмыя, – кажа ў інтэрвʼю Onet.pl крыміналістка Дагмара Вазнякоўска-Файст (Dagmara Woźniakowska-Fajst), суаўтарка «Чорнай кнігі хатняга гвалту ў Польшчы 2021».

– Гвалт – гэта не толькі збіццё, ёсць таксама гвалт эканамічны і псіхалагічны, – тлумачыць суразмоўца. – У патрыярхаце няма месца простаму факту, што правы жанчын – гэта правы чалавека. А што яны таксама ўплываюць на мужчынскае самаадчуванне – ведаюць многія. Падчас страйкаў польскіх жанчын суправаджалі іх мужы і партнёры, адзначае Вазнякоўска-Файт. Мы верым, што нешта зменім – хаця я на гэтую ўладу не разлічваю. Але калі мы зараз крычым, што патрэбныя нейкія змены, то, магчыма, нехта ў бліжэйшы час падыме гэтае пытанне.

З іншага боку, бывае, што людзі не бачаць, што адбываецца з іншымі, ім гэта нецікава. І раптам усе здзіўляюцца, бо «ўсё было добра», «такая ціхая сямʼя», «не відаць было». Часам нашы сацыяльныя кантакты вельмі эпізадычныя – кожны стараецца паказаць сябе з лепшага боку, а не змываць бруд на публіцы. Суседзі не становяцца сведкамі бойкі, хіба што ад другой кватэры іх аддзяляюць тонкія сцены. Аднак калі казаць больш пра гвалт, то ён не павінен быць гучным. Не заўсёды справа даходзіць да рукапрыкладства, крыкаў і просьбаў аб дапамозе. Гэта экстрэмальныя сітуацыі. Гвалт – гэта не толькі збіццё, ёсць яшчэ эканамічны і псіхалагічны. Суседзі гэтага не пачуюць. Калі адзіным кантактам зʼяўляецца ветлівае «добрай раніцы» адзін аднаму ў ліфце, не будзем здзіўляцца, што тады мы проста чуем: «а яны выглядалі такой ціхай сямʼёй». Варта таксама памятаць, што ахвяры хатняга гвалту вельмі саромеюцца яго.

Асобы, якія падвяргаюцца хатняму гвалту, знаходзяцца ў небяспечнай для жыцця або здароўя сітуацыі, могуць атрымаць дапамогу, патэлефанаваўшы па тэлефоне экстранай дапамогі 112 або скарыстаўшыся мабільным дадаткам «Будзільнік 112», дадаткам Moja Komenda або платформай электронных паслуг паліцыі.

Прафесійную кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 800-120-226 – тэлефон дапамогі асобам, пацярпелым ад хатняга гвалту (у працоўныя дні з 9.30 – 15.30).

Кругласутачна працуе Нацыянальны тэлефон для пацярпелых ад хатняга гвалту «Блакітная лінія» – 800-120-002.

вх