Беларуская Служба

Бэнэдыкт XVI - выдатны пастыр і тэолаг, роўны са святым Аўгустынам

02.01.2023 12:52
Яго апошнімі словамі былі: «Езу, я цябе кахаю».
Аўдыё
  • Бэнэдыкт XVI - выдатны пастыр і тэолаг, роўным са святым Аўгустынам
 XVI
Бэнэдыкт XVIPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Цела папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI выстаўлена ў саборы святога Пятра. Чакаецца прыбыццё тысяч вернікаў. У панядзелак раніцай чарга да базілікі складала ўжо некалькі сотняў чалавек. У сувязі з гэтым у Ватыкане ўведзены надзвычайныя меры бяспекі.

Першы ў гісторыі Папа рымскі на пенсіі Бэнэдыкт XVI памёр 31 студзеня ва ўзросце 95 гадоў. Яго цела будзе выстаўлена ў саборы Святога Пятра да вечара серады. Пахавальная імша Бэнэдыкта XVI, якую ўзначаліць Папа Францішак, адбудзецца ў чацвер раніцай.

Вялікі багаслоў, кардынал Ёзэф Ратцынгер быў выбраны Папам рымскім 19 красавіка 2005 году, пасля смерці Яна Паўла ІІ. 11 лютага 2013 году Бэнэдыкт XVI выступіў з заявай, у якой абвясціў, што 28 лютага 2013 году сыходзіць з пасады біскупа Рыма. 28 лютага ён апошні раз сустрэўся з кардыналамі, пасля вылецеў з Ватыкана ў Кастэль Гандольфа, дзе ў апошні раз прывітаў вернікаў.

Ксёндз-прафесар Генрык Вітчык сказаў, што Бэнэдыкт XVI быў выдатным пастырам і тэолагам, роўным са святым Аўгустынам. Тэолаг падкрэсліў, што тэалагічнае мысленне Ёзэфа Ратцынгера грунтуецца на Слове Божым:

-Папа Бэнэдыкт XVI – выбітны, пазачасавы тэолаг таму, што яго тэалагічнае мысленне вырастае са Святога Пісання, з Аб'яўлення. У дакуменце «Verbum Domini» ён піша, што няма важнейшай рэчы, чым па-новаму даць сённяшняму чалавеку доступ да Бога, які прамаўляе і перадае нам сваю любоў, каб мы мелі жыццё.

Ксёндз-прафесар Роберт Скшыпчак з Тэалагічнай акадэміі гаворыць, што вучэнне Бэнэдыкта XVI як Папы і кардынала пакінула Каталіцкаму Касцёлу трывалую аснову. Папа-пенсіянер адзначаў, што аснова Касцёла на веры, надзеі і любові асабліва важная ў перыяд узмацнення атакаў на хрысціянства. У эфіры TVP Info ксёндз Роберт Скшыпчак нагадаў выказванні Бэнэдыкта XVI, якія яму асабліва запомніліся:

-У маім сэрцы засталіся тры сказы, якімі часта карыстаўся Бэнэдыкт XVI. Першы: Служыць і абараняць веру простага чалавека. Другое: Хто верыць, той бачыць больш. І трэцяе: Кахаць – гэта значыць гаварыць зразумела.

Нягледзячы на ўсю сваю далікатнасць, Бэнэдыкт XVI быў вельмі фундаментальным, калі гаворка ішла пра веру, адзначае кандыдат навук Эва Чачкоўска з Універсітэта кардынала Вышыньскага:

-Ён быў прынцыповы ў пытаннях веры, пытаннях догмаў. Я б сказала, што ў яго была вера дзіцяці, непахісная і поўная ўпэўненасці. Гэтай верай ён хацеў заразіць свет. Перад усім ён хацеў, каб вера была жывая ў Касцёле.

Айцец Дарыюш Кавальчык падкрэслівае, што Папа-пенсіянер заўсёды ўказваў на асобу і вучэнне Хрыста як на найважнейшыя аспекты хрысціянства. Перад абліччам крызісу веры ў Еўропе Бэнэдыкт XVI яшчэ да ўступлення на Пятровы Пасад звяртаў увагу на неабходнасць будавання малых хрысціянскіх супольнасцяў.

-Ён падкрэсліваў, што ў цэнтры не можа стаяць абстрактная любоў, але асоба Езуса Хрыста. Уся яго служба была службаю Хрысту. Бэнэдыкт пісаў, што мінае час масавага хрысціянства, прынамсі ў Еўропе. У многіх краінах каталікі становяцца меншасцю. Што Ёзэф Ратцынгер прапанаваў у такой сітуацыі. Напэўна не будаваць крэпасці, але прапанаваў рабіць сваю справу, будуючы розныя супольнасці.

Паводле ксяндза Пятра Мазуркевіча, Бэнэдыкт XVI быў вартаўніком праўды. У эфіры Польскага радыё 24 выкладчык Універсітэту Вышыньскага падкрэсліў, што Ёзэф Ратцынгер нагадвае вернікам, дзе праўда:

-Папа Бэнэдыкт быў вартаўніком праўды. Нават, калі ён не быў дзейсным Папам, то было вядома, што ён там ёсць. Праз сваю малітву, прысутнасць, праз тэксты, якія зʼявіліся на працягу яго жыцця, ён стала нагадвае, дзе ёсць праўда.


. 

Бэнэдыкт XVI пакутаваў на бакавы аміятрафічны склероз. Апошнія гады яму цяжка было размаўляць. У апошнія дні перад смерцю Папа на пенсіі меў праблемы з дыханнем. Яго апошнімі словамі былі: «Езу, я цябе кахаю».

Пахаванне Бэнэдыкта XVI адбудзецца ў чацвер 5 студзеня на плошчы святога Пятра пад кіраўніцтвам Папы Францішка. Цела Папы на пенсіі будзе пахавана ў Ватыканскіх Гротах. У адпаведнасці з пажаданнямі Папы на пенсіі ўрачыстасці пройдуць «пад знакам прастаты». Цырымонія пахавання будзе «ўрачыстай, але сціплай».

Гэта будзе першая ў гісторыі цырымонія ў Ватыкане, на якой адбудзецца развітанне з нядзейсным Папам, пасля пахавання не будзе канклава для абрання новага Папы, а цырымонію ўзначаліць дзеючы пантыфік.

ав

слухайце аўдыё

Цела Бенедыкта XVI выстаўленае ў ватыканскай базіліцы

02.01.2023 10:11
Пахаванне Папы рымскага Бенедыкта XVI адбудзецца ў бліжэйшы чацвер.