Беларуская Служба

МАК крытыкуе Украіну: «Байкот – гэта парушэнне Алімпійскай хартыі»

04.02.2023 08:08
Міжнародны алімпійскі камітэт раскрытыкаваў пазіцыю Украіны аб байкоце Гульняў-2024 у Парыжы ў выпадку допуску да ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

МАК хоча расіян на Алімпіядзе і крытыкуе Украіну: «Байкот – гэта парушэнне Алімпійскай хартыі», чытаем на партале niezalezna.pl.

Міжнародны алімпійскі камітэт раскрытыкаваў пазіцыю Украіны аб байкоце Гульняў-2024 у Парыжы ў выпадку допуску да ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі. У МАК лічаць, што пакуль рана гаварыць пра такія развагі, а больш за ўсё ад байкоту губляюць гульцы.

МАК у панядзелак адхіліў рэзкую крытыку з боку ўкраінскіх афіцыйных асоб, якія абвінавацілі арганізацыю ў папулярызацыі вайны за тое, што яна дала магчымасць спартсменам з Расіі і Беларусі кваліфікавацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы. З боку Украіны, але таксама, напрыклад, Латвіі, таксама была пагроза байкоту будучай Алімпіяды.

У заяве МАК гаворыцца: «Вельмі шкада, што мы вядзем гэтую дыскусію на такой ранняй стадыі, што можа прывесці да эскалацыі пагрозы байкоту». Падкрэслівалася, што рашэнне пакуль не прынятае і спробы ініцыяваць байкот мерапрыемства неабгрунтаваныя. Байкот з'яўляецца парушэннем Алімпійскай хартыі, усе НАК абавязаны ўдзельнічаць у Гульнях, чытаем у дакуменце.

У МАК адзначылі, што папярэднія байкоты не дасягнулі палітычных мэтаў і прайгралі толькі спартсмены. Раней, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі Украіны забараніць расійскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у Гульнях-2024 у Парыжы, МАК заявіў, што разглядае магчымасць іх допуску да ўдзелу пад нейтральным сцягам.

ав

Фонд спартыўнай салідарнасці крытыкуе заяву МАК пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у алімпіядзе

27.01.2023 11:31
25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра забарону допуску да спаборніцтваў беларускім і расійскім спартоўцам, якія падтрымалі вайну.