Беларуская Служба

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: 2020 год нарадзіў беларускую дыяспару, вылучыўшы яе з агульнай постсавецкай

20.03.2023 14:21
У размове з Беларускай службай Польскага Радыё былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў спрабаваў сістэматызаваць веды пра беларускіх мігрантаў.
Аўдыё
  • Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: 2020 год нарадзіў нарадзіў беларускую дыяспару, вылучыўшы яе з агульнай постсавецкай
 : radyjo.netAlbert Jerzy Wierzbicki
Ілюстрацыйны здымакфота: radyjo.net/Albert Jerzy Wierzbicki .

Паводле дадзеных Упраўлення па справах замежнікаў, на тэрыторыі Польшчы заходзіцца каля 65 тыс. грамадзянаў Беларусі, якія маюць падставу для працяглага пражывання. Але ідзецца толькі пра беларусаў з правам на працяглы побыт на тэрыторыі Польшчы.

Апроч гэтага ў краіне жыве вялікая колькасць беларусаў, якія прыехалі і застаюцца на падставе працоўных, гуманітарных ды іншых відаў візаў. Са жніўня 2020 года да снежня 2022-га беларусам было выдадзена амаль 46,5 тыс. гуманітарных візаў і больш за 65 тыс. візаў «Poland Business Harbour». Таксама важным паказнікам з'яўляюцца дадзеныя сацыяльнага страхавання (так званы ZUS). Сярод платнікаў польскай пенсійнай сістэмы амаль 106 тыс. грамадзянаў Беларусі.

Варта разумець, што нават такі падрабязны прагляд польскай статыстыкі не дае дакладнай карціны таго, колькі беларусаў зараз пражываюць тут, ды іншых краінах, куды накіравалася масавая хваля міграцыі (гаворка таксама ідзе пра Літву, Грузію і Расію). Аднак гэтыя лічбы дазваляюць уявіць маштаб уцечкі людскога капіталу з Беларусі.

У размове з Беларускай службай Польскага Радыё былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў спрабаваў сістэматызаваць веды пра беларускіх мігрантаў:

-Каб глыбока прааналізаваць, якія стратэгіі жыцця абіраюць беларусы ў розных краінах эміграцыі, не хапае сацыялагічных дадзеных. Беларуская эміграцыя пасля падзея 2020 года мела імклівы характар. На працягу гэтага часу можна вылучыць дзве вялікія і спецыфічныя хвалі міграцыі. Міграцыя 2021 года была больш палітызаванай, а міграцыі 2022 – менш палітызаваная, а больш эканамічна матываваная.

Таксама трэба разумець, што ў розных краінах прыбыцця беларусаў, іх адаптацыя ды ўзаемадзеянне міжсобку выглядае па-рознаму. Гэта абумоўлена нацыянальнай спецыфікай краінаў, а таксама рэсурсам беларускіх эміграцыйных асяродкаў.

Аднак, глядзячы на дынаміку жыцця беларускай дыяспары ў розных краінах, бачна, што 2020 год нарадзіў беларускую дыяспару, вылучыўшы яе з агульнай рускамоўнай, постсавецкай міграцыі. Не хачу, каб гэта гучала занадта патэтычна, але ў дыяспары зʼявілася адчуванне місіі. (...)

Таксама Генадзь Коршунаў распавёў аб тым, як беларусы, які засталіся ў краіне, прыстасоўваюцца да трансфармацыі рэжыму Лукашэнкі ў бок таталітарнай дзяржавы.

Эдуард Жолуд

Слухайце аўдыё!

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: У Беларусаў ёсць агульны набор каштоўнасцяў, які яднае прыхільнікаў Лукашэнкі ды яго супернікаў

13.11.2022 07:33
Генадзь Коршунаў таксама распавёў аб тым, што нягледзячы на вялікую хвалю міграцыі, у Беларусі адбываецца «ратацыя» пратэстанта настроенага насельніцтва – на месцы ўз'ехаўшых, зʼяўляюцца новыя прыхільнікі перамен.

Даследчыца Наталля Красько: Шмат хто задаецца пытаннем, як пабудаваць бізнес, які можна пасля перавезці ў Беларусь

04.02.2023 10:20
Пакуль складана ацаніць маштабы бізнес-эміграцыі з Беларусі, але дакладна можна гаварыць пра масавую з'яву.