Беларуская Служба

Яйка – шматкультурны сімвал жыцця, пачатку і дасканаласці

21.04.2025 10:01
Усюды там, дзе жылі людзі, яйка станавілася ўніверсальным сімвалам.
Аўдыё
  • Яйка – шматкультурны сімвал жыцця
i
ЯйкiStockSnap a/pixabay.com/CC0 Public Domain

Хрысціянам яйкі асацыююцца, перш за ўсё, з Вялікаднем. Гэта сімвал жыцця, адраджэння, Хрыста, які ўваскрэс. Аднак яйка вядомае таксама многім іншым культурам, як сімвал трыумфу жыцця над смерцю, ідэальнага пачатку, цыклічнасці ў прыродзе або шчасця.

Этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні паказваюць, што ўсюды там, дзе жылі людзі, яйка станавілася ўніверсальным сімвалам. У розных частках свету яно лічылася сімвалам шчасця, таму людзі «спасылаліся» на яйка ў найважнейшых момантах жыцця, ад будаўніцтва дома да паховінаў блізкіх.

Ад Вялікадня да Пяцідзесятніцы, у абрадавай сімволіцы дамінавала і дамінуе яйка, якое то фарбуюць, то ўпрыгожваюць іншым чынам, ядуць, асвяшчаюць. Яйка таксама з’яўляецца сімвалам гульні. Яго шкарлупіну закопвалі у зямлю, каб палепшыць плён.

Пра яйка можна гаварыць, як пра сімвал першакрыніцы жыцця, усякага пачатку, існавання, а таксама сіл: размнажэння, росквіту, кахання, здароўя і шчасця.

Яйка – гэта сімвалам рэкрэацыі, то бок паўторнага стварэння свету; яго адраджэння і ўзнаўлення, а дакладней, цыклічнага прывядзення ў рух і адраджэння новага жыцця, кажа прафесар Анна Малеўска-Шалыгін(Anna Malewska-Szałygin) з Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта:

- Яйка мае неверагодна глыбокія канатацыі. Такім чынам, гэта сімвал, які ў першую чаргу азначае патэнцыял новага жыцця, але можа мець і іншыя сімвалічныя вымярэнні.

Некаторыя даследчыкі задумоўваюцца, як можна сумясціць багатую сімволіку яйка з яго няўстойлівай кансістэнцыяй:

- Здаецца, адна з прычын таго, што яйка стала сімвалам новага жыцця і адраджэння, заключаецца менавіта ў тым, што яго структура ўнутры шкарлупіны (...) настолькі аморфная. Гэта ў нейкім сэнсе адлюстраванне пэўных ідэяў, звязаных з хаосам. Менавіта з такога яйка вылупляецца кураня, якое ўяўляе сабой канкрэтнае жыццё і прымае канкрэтную форму. Такім чынам, яйка – гэта ідэальны носьбіт пэўнага патэнцыялу новага жыцця.

Цікава, што яйка з’яўляецца не толькі сімвалам жыцця. Часта яно мае таксама памятны характар:

- Яйка таксама часам выкарыстоўвалася ў абрадах, звязаных са смерцю. Напрыклад, у Іране памерлым, перад пахаваннем, укладвалі ў рукі яйка – як патэнцыял адраджэння. Гэтае спалучэнне жыцця і смерці – надзеі на новае жыццё пасля смерці, таксама рашуча звязанае з сімволікай яйка.

Яйка паяўляецца ў міфах многіх народаў. У Старажытным Егіпце яйка асацыявалася з сімвалам сонца – бога-ганчара, які катаў на коле вялізнае яйка, якое разбілася падчас працы і дзякуючы гэтаму нарадзіўся свет.

Яйка было сімвалам грэчаскай Афрадыты – багіні кахання, урадлівасці і прыгажосці. Існуе мноства філіпінскіх і індыйскіх міфаў, згодна з якімі свет паўстаў з яйка. У асірыйскіх легендах гэта было яйка фенікса, з якога свет вылупіўся на хвалях нейкага старажытнага акіяна.

У славянскай традыцыі яйка было звязанае з культам бога сонца, новым жыццём і нараджэннем. Сярод кельтаў шырока распаўсюджаная была легенда пра яйка друідаў, таксама званае змяіным яйкам, нагадвае прафесар Анна Малеўска-Шалыгін:

- Напрыклад, карэла-фінскі паэтычны эпас Калевала расказвае пра тое, што светы ўзнік з яек. На пачатку былі шэсць залатых яек. Таксама ў многіх расійскіх казках розныя каралеўствы ўзнікаюць розных яек – залатых, сярэбраных і медных. Верагодна, яйка было таксама індзейскім брахманам – пачаткам усяго жыцця. У Трактаце па гісторыі рэлігіі, аўтарам якога з’яўляецца румынскі гісторык рэлігій Мірча Эліядэ, знаходзіцца шмат прыкладаў, у якіх з яйка развіваецца новы свет, жыццё, рэчаіснасць.

Філосафы таксама бачылі аналогію паміж структурай яйка і структурай космасу. Шкарлупіна яйка – гэта неба, бялок – вада, а жаўток – зямля і мінералы.

У культуры розных народаў яйка выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне або магіі, нагадвае экспертка:

- Напрыклад, над галавой праблемных дзяцей трэба пераліць яйка, каб зняць загавор. Яйка можа быць сродкам абароны чалавека ад зла, а нават можа адцягваць зло ад чалавека. Гэта звязана з патэнцыйнай жыццяздольнасцю яйка і сімвалічнай сувяззю з момантам пачатку (...), калі ўсе структуры толькі ствараліся з хаосу. Такім чынам аказваецца, што вядомае ўсім, звычайнае яйка пасля культурнай апрацоўкі, то бок, калі яго пафабуюць або абклеяць нечым, становіцца сімвалам з глыбокім і шматмерным сэнсам. Напрыклад, велікоднае яйка можна было даць камусьці ў падарунку. У вясковай культуры юнакі давалі велікодныя яйкі дзяўчынам, якія ім падабаліся.

- нагадвае прафесар Анна Малеўская-Шалыгін з Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

У народнай традыцыі яйкі мелі такую сілу і моц, што маглі выконвалі ролю амулетаў. Яны выкарыстоўваліся ў розных абрадах, звязаных сельскай гаспадаркай, племянных рытуалах, адносінах паміж людзьмі і ў традыцыйнай медыцыне.

Яйкі раскідвалі пад дрэвамі або вешалі на галінкі, каталі яйкі па спіне хатняй жывёлы, каб жывёла была здаровая. На Віленшчыне перад першым пасля зімы выгнаннем жывёлы на луг пад парог пуні клалі яйка. Жывёлу паілі вадой пасля варэння яек, каб абараніць яе ад ведзьмаў ці злодзеяў.

Яйка ў культуры з’яўляецца сімвалам дасканаласці, не толькі ў Еўропе, але таксама ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. Яно асацыюецца з урадлівасцю, багаццем і шчасцем; з надзейным прытулкам, але і турмой, з якой трэба вырвацца, каб пачаць жыць самастойна.

Белае яйка было прызнанае сімвалам дасканаласці. Залатое, напрыклад, у казках было інструментам тэсту прыстойнасці герояў. Паводле розных міфаў з яек вылупляліся багі і героі. Без яек не было ніякіх святаў, звязаных з надыходам вясны і адраджэннем прыроды.

PR1/аз

Заручальны пярсцёнак і велікоднае яйка далі пачатак Музею пісанкі ў Цеханоўцы (ФОТА)

18.04.2025 16:01
У Музеі пісанкі ў Цеханоўцы можна паглядзець пісанкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Чэхіі, Кітая, Японіі, Кеніі і многіх іншых краінаў.

Польшча - адзін з найбуйнейшых вытворцаў яек, але не рэкардсмен па іх спажыванні

15.04.2025 13:27
Палякі спажываюць значна менш яек у год, чым у сярэднім жыхары Еўрасаюза.