Нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе ў Польшчу прыбілі больш за 3 мільёны бежанцаў з Украіны, рэпатрыяцыя палякаў з Усходняй Еўропы не спыняецца, паведамляе Rzeczpospolita.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, у 2022 годзе ў рамках рэпатрыяцыі ў Польшчу перасяліліся 779 чалавек. У асноўным яны прыехалі з Казахстана (460 чалавек), Расіі (202 чалавекі), а таксама з Украіны (68) і Беларусі (21 чалавек). Для параўнання, годам раней у краіну пераехалі 712 рэпатрыянтаў з іншых краінаў.
Амаль усе рэпатрыянты (775 чалавек) уехалі ў Польшчу на падставе нацыянальнай візы і атрымалі польскае грамадзянства ў дзень перасячэння мяжы Рэспублікі Польшча. Толькі чацвёра членаў бліжэйшых сем’яў рэпатрыянтаў легалізавалі сваё знаходжанне ў Польшчы на падставе пастаяннага віду на жыхарства, паведамляе выданне Rzeczpospolita.
аз