Беларуская Служба

Надыходзіць эра робатаў-псіхатэрапеўтаў

13.04.2023 12:28
Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэту правялі даследаванні, якія прывялі іх да высновы, што робаты могуць быць псіхатэрапеўтамі.
Roboty kierowane przez sztuczną inteligencję już mogą pomagać ludziom starszym i samotnym
Roboty kierowane przez sztuczną inteligencję już mogą pomagać ludziom starszym i samotnymShutterstock/PaO_STUDIO

Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэту правялі даследаванні, якія прывялі іх да высновы, што робаты могуць быць псіхатэрапеўтамі.
Аказваецца што, чым менш робат падобны да чалавека, тым лепш на яго рэагуюць людзі.


Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэту тэставалі два робаты QTrobot і Misty II, задачай якіх было ўплываць на самаадчуванне людзей. Робаты адрозніваліся адзін ад аднаго: першы- быў падобны да чалавека- гуманоід ростам ў 90 см, другі – гэта была цацка велічынёй крыху больш за 35 см. У абодвух робатаў была адна задача: зрабіць так, каб людзям стала весялей. Аказалася, што ўдзельнікі эксперыменту, якія займаліся з робатам- цацкай, сказалі, што адчуваюць сябе лепш у яго прысутнасці, чым удзельнікі, якія працавалі з чалавекападобным робатам.

Чаму так? Гэтае пытанне даследавалі ўжо 50 гадоў таму, тлумачыць Павел Пілярчык, галоўны рэдактар парталу пра новыя тэхналогіі.

– У 1970 годзе японскі інжынер Масахіра Моры праводзіў даследаванне, каб вызначыць, як людзі рэагуюць на робаты, якія падобныя да чалавека. Ён зрабіў высновы, што чалавек адчувае сябе камфортна і свабодна, калі робат выглядае як цацка. Чалавек ведае, што гэта проста механічная прылада, якая часам можа неадэкватна паводзіць сябе і дзіўна адказваць на пытанні. А калі робат выглядае і паводзіць сябе ўсё больш і больш як сапраўдны чалавек, людзі пачынаюць адчуваць сябе надзвычай некамфортна.

Акрамя гэтага, робаты могуць выконваць ролю псіхатэрапеўта. Павел Пілярчык, тлумачыць, што гэта вельмі перспектыўная галіна, якая будзе вельмі хутка развівацца.

– Сучасныя тэхналогіі стануць выратаваннем для адзінокіх людзей, якія маюць праблемы на працы ці ў адносінах. Часта гэтыя людзі вельмі сарамлівыя і не жадаюць гаварыць пра свае праблемы ні з кім іншым: ім нават цяжка даверыцца свайму лекару. Шэраг даследаванняў паказалі, што многія людзі лягчэй адкрываюцца робату або штучнаму інтэлекту, чым псіхатэрапеўту. І такія робаты ўжо выпускаюцца ў форме коціка ці сабакі, яны прадаюцца ў Японіі і людзі карыстаюцца іх дапамогай.

Робаты, кіраваныя штучным інтэлектам ўсё часцей дапамагаюць адзінокім пажылым людзям і нават могуць весці з імі размовы.

яс/ПР3