Беларуская Служба

Украінскім спартоўцам забаранілі спаборнічаць з расіянамі і беларусамі

17.04.2023 16:46
Указ уведзены ў мэтах «узмацнення мер па прадухіленні прапаганды ваеннай агрэсіі» Расіі супраць Украіны ў міжнародным спорце.
.  2024
Ілюстрацыя. У 2024 годзе алімпіада адбудзецца ў Парыжыфота: Shutterstock/Keitma

Міністэрства моладзі і спорту Украіны адмысловай пастановай забараніла сваім спартоўцам выступаць у спаборніцтвах з расійскімі і беларускімі гульцамі. Дакумент апублікаваў у сацыяльных сетках алімпійскі чэмпіён па барацьбе, дэпутат Жан Беленюк – піша Dziennik.

Указ уведзены ў мэтах «узмацнення мер па прадухіленні прапаганды ваеннай агрэсіі» Расіі супраць Украіны ў міжнародным спорце. Ён таксама заклікае чыноўнікаў адмовіцца ад «камандзіровак» пры ўдзеле расійскіх і беларускіх спартоўцаў і заклікае ўсе нацыянальныя федэрацыі «кантраляваць магчымы ўдзел» спартоўцаў з Расіі і Беларусі.

Дакумент не ўтрымлівае даты ўступлення ўказу ў сілу. Затое пастаянна абнаўляецца спіс спартоўцаў і актывістаў з Расіі і Беларусі, якія падтрымліваюць ваеннае ўварванне ва Украіну.

Указ быў абвешчаны пасля таго, як у мінулым месяцы Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў дазволіць расійскім і беларускім спартсменам вярнуцца на сусветную спартыўную арэну ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў пры выкананні пэўных умоў. Яны ўключалі, напрыклад, адсутнасць грамадскай падтрымкі ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну і адсутнасць сувязяў з расійскімі ці беларускімі ўзброенымі сіламі або органамі нацыянальнай бяспекі.

Украінскі ўрад у адказ пастанавіў, што спартсмены не будуць удзельнічаць ні ў якіх адборачных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Парыжы наступнага года, у якіх удзельнічаюць расіяне і беларусы. Украінскае міністэрства спорту таксама працуе над падтрымкай нацыянальных федэрацыяў, якія могуць трапіць пад санкцыі міжнародных федэрацыяў за адмову ад удзелу ў іх мерапрыемствах.

нг