Беларуская Служба

«У Польшчы дзве розныя групы мігрантаў з Украіны»

20.04.2023 10:01
Агенцтва Selectivv: Новыя мігранты з Украіны – гэта людзі з лепшым матэрыяльным становішчам, чым даваенныя.
Пашпартфота: Памежная служба Польшчы

Цяперашнія мігранты з Украіны – гэта пераважна адукаваныя жанчыны з дзецьмі, з лепшым матэрыяльным становішчам, паведамляе Rzeczpospolita. Газета звяртае ўвагу на тое, што вайна паўплывала на змену структуры ўкраінскай супольнасці ў Польшчы.

Паводле агенцтва Selectivv, якое аналізуе дадзеныя з мабільных прыладаў, у параўнанні з сітуацыяй да 24 лютага 2022 года, украінцы, якія зараз жывуць у Польшчы крыху больш заможныя. Яны таксама інакш праводзяць свабодны час.

«У Польшчы ёсць дзве розныя ўкраінскія супольнасці. Гэта людзі, якія маюць абсалютна розны матэрыяльны статус, але і па-рознаму праводзяць свабодны час», – канстатуе ў размове з газетай старшыня агенцтва Selectivv Аляксандар Люхоўскі.

Паводле аналізаў, у студзені 2022 года 57 працэнтаў украінцаў у Польшчы, гэта былі мужчыны. Праз год гэты адсотак знізіўся да 40 працэнтаў. З другога боку, колькасць асобаў да 18 гадоў жыцця вырасла з 200 тысяч да 1 мільёна 400 тысяч. Скарацілася таксама колькасць украінцаў ва ўзросце ад 45 да 60 гадоў.

Газета адзначае, што цяперашнія мігранты – гэта асобы з лепшым матэрыяльным становішчам, чым прадстаўнікі «старой» міграцыі. Прыведзеныя газетай дадзеныя паказваюць, што ў студзені 2022 года толькі 6 працэнтаў украінскага насельніцтва ў Польшчы мелі вельмі добры матэрыяльны статус, 24 працэнты – добры і 64 працэнты – сярэдні. Зараз доля ўкраінцаў з вельмі добрым фінансавым становішчам вырасла да 13 працэнтаў (на 7 працэнтных пунктаў), а з добрым – ажно да 54 працэнтаў (на 30 працэнтных пунктаў).

Газета адзначае, што даходы ўплываюць таксама спосаб праводжання свабоднага часу. «У асноўным гэта надалей гандлёвыя цэнтры (да вайны таксама). Аднак доля людзей, якія наведваюць такія месцы, як басейны або трэнажорныя залы, павялічылася з 5 працэнтаў (у 2022 годзе) да 18 працэнтаў, а доля наведвальнікаў кінатэатраў і тэатраў вырасла з 1 працэнта да 4 працэнтаў. Затое доля наведвальнікаў пабаў і рэстаранаў скарацілася ажно на 30 працэнтных пунктаў – з 36 працэнтаў да 6 працэнтаў, паведамляе Rzeczpospolita.

аз