Беларуская Служба

Расія трымаецца на даносах

21.04.2023 11:15
Большасць – гэта адзінкавыя паведамленні, але ёсць і «серыйныя інфарматары», піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
  ,    ,                 , , 20  2023
Прыхільніца сям'і Маскалёвай, пацярпелай у ыніку даносу, у майцы з выявай Машы Маскалёвай падчас судовага паседжання ў Яфрэмаўскім міжраённым судзе горада Яфрэмава Тульскай вобласці, Расія, 20 красавіка 2023 года EPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

145 тысяч – столькі даносаў расіяне напісалі ў першай палове 2023 года, перавысіўшы больш чым на 25% вынік з папярэдняга года.

Паводле незалежных журналістаў, рост колькасці даносаў напрамую звязаны з уварваннем ва Украіну, якое працягваецца з лютага 2022 гора. «Неабыякавыя грамадзяне» часцей за ўсё даносілі на «дзеянні, якія дыскрэдытавалі расійскую армію» або «распаўсюджвалі праўкраінскую прапаганду».

Расійскі антраполаг Наталля Архіпава тлумачыць, што большасць людзей, якія вырашаюць напісаць данос, робяць гэта адзін раз, у адказ на канкрэтную сітуацыю. Аднак ёсць і тыя, хто пачаў займацца даносамі амаль прафесійна. Журналісты звязаліся з некалькімі «серыйнымі інфарматарамі» – людзьмі, якія з пачатку вайны пішуць даносы на расійскіх пісьменнікаў, навукоўцаў, вайскоўцаў і простых грамадзян.

Ананімная рэкардсменка з аднаго з буйных расійскіх гарадоў паведаміла журналістам, што з 24 лютага 2022 года па 13 красавіка гэтага года напісала 922 даносы. Жанчына з гонарам падкрэсліла, што ўвесь вольны час прысвячае прагляду інтэрв'ю з расійскімі ваеннапалоннымі, якія публікуюць Узброеныя сілы Украіны. Такім чынам, яна спрабуе выявіць, хто з расіян здаўся ўкраінцам добраахвотна і «распаўсюджвае хлусню пра спецаперацыю».

Аднак большасць даносяць на людзей, якіх яны добра ведаюць, напрыклад, на суседзяў або калег. Так было з Алегам Белавусавым. На мужчыну з трэцяй групай інваліднасці, які даглядае хворага 22-гадовага сына, данёс яго блізкі знаёмы. Таму не спадабаўся каментар, які мужчына апублікаваў на партале ВКантакце. Белавусаў назваў расійскага прэзідэнта «ваенным злачынцам». Гэтага хапіла, каб яго асудзілі на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Паведамленні незалежных СМІ сведчаць пра тое, што кожны можа даносіць на каго заўгодна. Расіяне, якія нават у прыватных размовах, выступаюць супраць вайны, крытыкуюць палітыку Крамля або жартуюць з расійскага ўрада, могуць апынуцца за кратамі пасля даносу суседа, калегі па працы, члена сямʼі ці нават святара. Рэдакцыя The Moscow Times у красавіку распавяла пра выпадак даносу з Іркуцка. Там праваслаўны святар далажыў у ФСБ інфармацыю пра «трывожнага прыхаджаніна», які «маліўся падчас літургіі за перамогу Украіны». На мужчыну завялі адміністрацыйную справу, абвінаваціўшы яго ў «дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці або нянавісці», піша польская штодзёнка.

юл