Беларуская Служба

Кніга «Нацысцкія мільярдэры» апісвае, як зарабляліся мільярды на зверствах Трэцяга Рэйху

22.04.2023 12:45
Дэвіда дэ Ёнга з апісаннем гісторый нямецкіх заможных сем'яў, якія стаяць за BMW, Porsche або Dr. Oetker.
Фрагмент вокладкі кнігі.

Кніга «Нацысцкія мільярдэры» Дэвіда дэ Ёнга з апісаннем гісторый нямецкіх заможных сем'яў, якія стаяць за BMW, Porsche або Dr. Oetker, даказвае, што гэтыя людзі зарабілі мільярды на зверствах, учыненых Трэцім Рэйхам. Кніга таксама выйдзе ў Польшчы.

Захоп яўрэйскіх кампаній, рабская праца і вытворчасць зброі для нямецкіх нацыстаў – вось толькі прыклады таго, як багацелі семʼі нямецкіх прамыслоўцаў.

У 1946 годзе Гюнтэр Квандт – заснавальнік самай знакавай прамысловай імперыі Германіі і родапачынальнік дынастыі, якая да гэтага часу кантралюе кампанію BMW – быў арыштаваны па падазрэнні ў супрацоўніцтве з нацыстамі. Квандт сцвярджаў у судзе, што яго прымусіў далучыцца да Нацыянал-сацыалістычнай нямецкай рабочай партыя яго галоўны супернік, міністр прапаганды Ёзэф Гебельс. Быў апраўдальны прысуд. Аднак бізнесовец схлусіў, чытаем у апісанні да выдання.

Пакаленні спадкаемцаў Квандта, як і спадчыннікаў іншых нямецкіх мільярдэраў, дзякуючы нацыстам сталі яшчэ багацейшымі, а іх разлік са сваім цёмным мінулым (у лепшым выпадку) можна было лічыць няпоўным.

Многія з гэтых людзей па-ранейшаму кантралююць значную частку сусветнай эканомікі як уладальнікі вядомых брэндаў, даступных ва ўсім свеце. Жахлівая спадчына дынастый, якія дамінавалі ў такіх кампаніях, як Daimler-Benz, былі сузаснавальнікамі Allianz і дагэтуль кіруюць кампаніямі Porsche, Volkswagen і BMW доўга хавалі гэтую інфармацыю ад грамадскасці, піша аўтар кнігі.

Кніга Дэвіда дэ Ёнга распавядае сапраўдную гісторыю найбагацейшых дзелавых дынастый Германіі, якія назапашвалі грошы і ўладу, удзельнічаючы ў зверствах Трэцяга Рэйху. Дэвід дэ Ёнг прыводзіць прыклады захопу яўрэйскіх кампаній нямецкімі фінансавымі магнатамі, іх намаганні атрымаць рабскую працу і інтэнсіфікацыю вытворчасці зброі для патрэб нацысцкай арміі ў той час, калі амаль уся Еўропа была пад агнём.

Найбольш шакуючае, аднак, тое, што аўтар раскрывае палітычны апартунізм Злучаных Штатаў, дзякуючы якому нацысцкія мільярдэры змаглі пазбегнуць наступстваў.

Аўтарскія правы на кнігу, апублікаваную выдавецкім гігантам HarperCollins, ужо прададзеныя ў 17 моўных версіях, яе польская прэмʼера запланавана на 26 красавіка.

ав/tvp.info