Украіна не адмовіцца ад барацьбы за магчымасць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы ў наступным годзе ў Германіі, нягледзячы на тое, што Беларусь таксама ўдзельнічае ў адборачным турніры, заявілі ў Федэрацыі футбола Украіны (ФФУ).
Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што раней урад Украіны забараніў сваім камандам удзельнічаць у спаборніцтвах, у якіх удзельнічаюць таксама прадстаўнікі краін-агрэсараў, то бок Расіі і Беларусі.
Згаданае рашэнне тлумачыцца тым, што Расія адхіленая ад спаборніцтваў пад эгідай Еўрапейскага футбольнага саюза ( УЕФА), а Беларусь знаходзіцца ў іншай групе, чым Украіна, таму няма магчымасці, што каманды згаданых краінаў сустрэнуцца ў кваліфікацыйных раўндах.
«Зборная Украіны працягне афіцыйны ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2024 года», – напісаў кіраўнік Федэрацыі футбола Украіны, спасылаючыся на адпаведны дазвол Міністэрства спорту краіны.
У сваім адзіным выступленні ў групе С да гэтага часу Украіна прайграла ў гасцях Англіі (2:0). 16 чэрвеня ўкраінцы згуляюць у Скоп'е з Паўночнай Македоніяй, а праз тры дні ў якасці гаспадароў сустрэнуцца з Мальтай. У верасні ўкраінцы згуляюць з Італіяй.
З-за вайны немагчыма праводзіць матчы ва Украіне. Пакуль невядома, дзе ўкраінцы будуць прымаць сваіх супернікаў.
У еўраклубах данецкі «Шахцёр» гуляў у Варшаве, кіеўскае «Дынама» – у Лодзі і Кракаве, луганская «Зоря» – у Любліне, а «Днепр-1» – у славацкіх Кошыцах.
Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што Беларусь гуляе ў групе «Першай» з Ізраілем, Андорай, Косава, Румыніяй і Швейцарыяй. Пасля двух тураў у беларусаў нуль ачкоў пасля паразаў са Швейцарыяй( 0:5) і Румыніяй ( 1:2).
аз