Колькасць пешаходаў, аштрафаваных за карыстанне тэлефонам ці смартфонам на пешаходных пераходах, падвоілася, паведамляе Rzeczpospolita.
Паводле звестак Галоўнай камендатуры паліцыі, на якія спазылаецца газета, у гэтым годзе супрацоўнікі паліцыі выявілі ўжо 2 265 чалавек, якія пераходзілі дарогу і чыгуначныя рэйкі, карыстаючыся ў гэтым часе сотавым тэлефонам.
Летась супрацоўнікі паліцыі затрымалі 4 112 такіх чалавек. Шмат сведчыць пра тое, што бягучы год будзе горшым – са студзеня да сярэдзіны красавіка было выяўлена ўжо 2 265 такіх выпадкаў, то бок амаль на 100 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, калі іх было 1 152.
У 2018 годзе ў сярэднім у месяц паліцыянты затрымлівалі каля 340 такіх парушальнікаў, сёлета – амаль 650. Гэта рашуча не ўсё, паколькі як прызнаюць функцыянеры, штрафуюцца толькі самыя абуральныя выпадкі такіх парушэнняў.
Паводле газеты, рэальныя маштаб з’явы ў шмат разоў большы. Паводле польскіх правілаў, забараняецца выкарыстоўваць тэлефон або іншую электронную прыладу пры ўваходзе на пешаходны пераход, дарогу, веласіпедную дарожку іг.д., паколькі гэта абмяжоўвае магчымасць назірання за сітуацыяй.
«Пешаходы,якія глядзяць на экран тэлефона і выходзяць на праезную частку, у чатыры разы павялічваюць верагоднасць аварыі, а колькасць здарэнняў з іх удзелам расце з кожным годам», – канстатуе ў размове з выданнем Rzeczpospolita прэс-сакратар Аўтатранспартнага інстытута Мікалай Крупіньскі.
Ён нагадвае, што з верасня мінулага года, штраф за размову па тэлефоне на пешаходным пераходзе складае 300 злотых (больш за 65 еўра).
аз