Беларуская Служба

Сакрат Яновіч у пастцы спецслужбаў

01.05.2023 13:15
Яновіча завербавалі летам 1958 г. Яму тады было 22 гады.
Сакрат Яновічкрыніца: Белсат

На старонках апошняга нумару беларускага грамадска-культурнага штомесячніка «Czasopis», які выходзіць у Беластоку, Юрка Хмялеўскі расказвае пра супрацоўніцтва са службамі бяспекі (СБ) Польскай Народнай Рэспублікі вельмі паважанага ў колах беларускай нацменшасці актывіста і пісьменніка Сакрата Яновіча.

Яновіча завербавалі летам 1958 г.

Яму тады было 22 гады. Праз гады Сакрат сам тлумачыў, што яго злавілі на «ідэалагічную прынаду». Завербаваў «свой» чалавек капітан Мікалай Федарук, жонка якога шмат гадоў працавала машыністкай у тыднёвіку беларусаў «Ніва», дзе працаваў і Яновіч. Колі дапамагаў нейкі Васька. Абодва размаўлялі з будучым супрацоўнікам СБ па-свойму. Яны пераконвалі, што дастаўляючы СБ патрэбную інфармацыю, ён прыслужыцца яшчэ больш беларускай справе, таму што будзе дапамагаць ахоўваць колы «Нівы» і Беларускага грмамадска-культурнага таварыства ад непажаданых элементаў, якія могуць нашкодзіць беларусам і давесці да таго, што польская народная ўлада пазачыняе ўсё, што так шчодра ахвяравала беларусам у Польшчы.

Сакрат Яновіч абраў псеўданім «Кастусь» ад Кастуся Каліноўскага

- Я прыняў імя героя, таму што так успрымаў сваю ролю – праз гады ён тлумачыў у адным з інтэрв'ю. Я наіўна верыў, што змагаюся за беларускую справу.

Яновіч быў першым завербаваным агентам у рэдакцыі «Нівы».

СБ найбольш цікавілі «беларускія нацыяналісты», у прыватнасці перасяленцы з Беларусі, ворагі ПНР, людзі якія ўтрымлівалі кантакты з Захадам, якія тусаваліся ў беларускіх арганізацыях.

Сакрат Яновіч сквапна пісаў даносы на людзей з якімі працаваў і сябраваў.

Пра супрацоўніцтва Яновіча з камуністычнымі Службамі бяспекі Польшчы ў тыднёвіку «Czasopis» распавядае Юрка Хмялеўскі.
яс