Беларуская Служба

Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр – абавязковая кропка на турыстычнай карце Падляшша

01.05.2023 12:05
Гутарка пра духоўны турызм у Супраслі.
Аўдыё
  • Гутарка з экскурсаводам па манастырскім комплексе у Супраслі Янам Грыгаруком
Супрасльскі Дабравешчанскі манастырAutorstwa Dlinemedia - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=94455243

Цёплыя веснавыя дні ды гэтак званыя «доўгія выходныя» з суботы 29 красавіка па 3 мая з'яўляюцца выдатнай нагодай для экскурсіяў і тур- паездак. Ва ўсходняй частцы Польшчы на Падляшшы адным з найбольш вядомых, турыстычным аб'ектам  зʼяўляецца Супрасльская Лаўра – мужчынскі Дабравешчаньскі манастыр.

«Сама Дабравешчанская царква гэта помнік выдатнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік «абароннага дойлідства» з прыгожымі фрэскамі, таму турыстаў у нас шмат» – гаворыць манастырскі экскурсавод ды іканапісец Ян Грыгарук.

Манастыр у Супраслі быў адным з галоўных інтэлектуальных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага нароўні з Кіева-Пячорскай Лаўрай і Вільняй.

З манастырскім экскурсаводам Янам Грыгаруком гутарыла Анна Пятроўская.

Гутарка ў далучаным гукавым файле