Міжнародная сітуацыя Беларусі вельмі складаная. Рэжым Лукашэнкі не прызнаецца шмат якімі краінамі, а з другога боку дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у розных краінах свету, па сутнасці, не клапоцяцца за сваіх грамадзян, якія з’ехалі з радзімы па палітычных прычынах, уцякаючы ад пераследу.
Зрэшты, беларускія палітычныя эмігранты выходзяць на кантакт з амбасадамі ці консульствамі рэжыму Лукашэнкі ў крайнім выпадку, бо не ведаюць чаго могуць ад іх чакаць.
Ролю дыпламатычных прадстаўніцтваў у пэўным сэнсе пачынаюць пераймаць гэтак званыя «народныя амбасады», якія ўзнікаюць у шмат якіх краінах.
Пра іх дзейнасць распавядае Аляксандра Мамаева – прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Славеніі.
Гутарыў Яраслаў Іванюк.
Гутарка ў далучаным файле