76 гадоў таму, 28 красавіка 1947 г., у рамках аперацыі «Вісла», арганізаванай камуністычнымі ўладамі Польшчы пачалося перасяленне ўкраінскага насельніцтва з паўднёва-ўсходніх земляў Польшчы на захад і поўнач краіны.
Пасля Другой сусветнай вайны ў паўднёва-ўсходняй Польшчы ўзмацнілася партызанская барацьба паміж Украінскай Паўстанцкай Арміяй і камуністычнай Польскай Арміяй Людовай ды польскім незалежніцкім падполлем.
УПА намагалася не дапусціць рэпатрыяцыі ўкраінцаў у СССР і стварыць, у тым ліку, на польскіх тэрыторыях сваю незалежную дзяржаву. Ліквідацыя УПА і Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў – АУН – была афіцыйнай мэтай аперацыі «Вісла», але не адзінай – сказаў у эфіры Польскага радыё прафесар Ян Пісуліньскі з Інстытуту гісторыі Унівэрсітэту Жэшува:
-Аперацыя «Вісла» была выкарыстаная ў тым ліку для ўзмацнення камуністычнага рэжыму. У прыватнасці, на тэрыторыя, дзе адбываліся высяленне ствараліся першасныя ячэйкі кампартыі ды іншых партый-сатэлітаў, а таксама наўпрост ліквідаваліся палітычныя ворагі.
Гісторык Ян Пісулінскі сцвярджае, што ў выніку аперацыі «Вісла» украінскае нацыяналістычнае падполле пацярпела паражэнне, але аперацыя ў асноўным закранула мірнае насельніцтва.
-Аднамаментна больш чым ў ста вёсках з'явіліся дэпартацыйныя брыгады. Разлік быў зроблены на эфект нечаканасці. А чацвёртай гадзіне раніцы ў сёлах зʼявіліся салдаты, даўшы мясцовым жыхарам час на зборы да 11 гадзін. Затым загадвалася зʼявіцца ў пункце збору, як правіла, гэта былі мясцовыя пашы.
Нярэдка ўкраінцы чакалі транспарту некалькі дзён. Пра гэта расказаў старшыня Саюзу ўкраінцаў у Польшчы Мірослаў Скурка:
-Дэпартацыя адбывалася праз канцлагер, а ў той час ўжо працоўны лагер у Явожне, які раней быў часткай нямецкага Аўшвіца. Там адбывалася сартаванне дэпартаваных, пасля чаго ўкраінцы размяркоўваліся пераважна на так званыя ізноў набытыя польскія землі.
Анна Кучэр у 1947 годзе была дзіцем. Разам з бацькамі яна была пераселена з Кастамлотаў у Вясолава каля Шчытна. Вось як яна ўспамінала тыя падзеі ў 2017 годзе:
-Гэта быў вельмі цяжкі час для маіх бацькоў. Тады я гэтага не разумела, бо была малая. Пасля вайны мае бацькі пабудавалі новы дом, у якім давялося пажыць толькі два гады, а потым іх прымусілі ўсё гэта пакінуць. Калі іх вывозілі, гучала шмат абяцанак пра ўмовы жыцця на новым месцы. Аднак там на іх чакалі вельмі кепскі ўмовы, не было нічога. У хаце не было дзвярэй, былі выбітыя вокны, печы адсутнічалі. Высяленне прыпала на шасце не цёплую пару года. Цягам летам бацька саматужкі змог прывесці дом да ладу, каб там можна было жыць.
Некаторыя перасяленцы, а ўжо пераважна іх нашчадкі штогод сустракаюцца ў Ждыні каля Горліц на фестывалі Łemkowska Watra і ўспамінаюць там падзеі амаль васьмідзесяцігадовай даўніны:
-Што тут казаць. Пагналі нас горш за сабак, сказалі за дзве гадзіны сабрацца. Што можна сабраць за 2 гадзіны? Я ніколі гэтага не дарую, мой дух – пастаянна тут!
-Мне было 16 гадоў як нас адсюль пагналі, гналі пагражаючы зброяй. Маю сямʼю раскідалі па ўсёй Польшчы.
-Для пакалення нашых бацькоў, гэта быў вельмі траўматычны досвед. Мая матуля падчас кожнага сямейнага нядзельнага абеду так ці інакш прыгадвае аперацыю «Вісла». Яна дагэтуль прысутная ў нашым жыцці.
Аперацыя «Вісла» доўжылася больш за тры месяцы, былі дэпартаваныя каля 140 тыс. украінцаў, а таксама лемкі, бойкі, далінане і прадстаўнікі змешаных семʼяў. Яны былі пераселены пераважна з Бескідаў і Ніжняга Бескіда на заходнія землі Польшчы і ў Памеранію. Перасяленцы атрымалі магчымасць вярнуцца ў родныя мясціны пасля 1956 года, калі пачалася Адліга. Аднак вярнуць свае маёнткі і зямлю было ўжо немагчыма, бо ў 1949 годзе яны былі нацыяналізаваныя.
Пасля падзення камуністычнай сістэмы ва Ўсходняй Еўропе ў 1989 годзе афіцыйнай Варшавай не раз асуджалася аперацыя «Вісла». Напрыклад, у 2007 годзе прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка сумесна заявілі, што аперацыя «Вісла» была грубым парушэннем правоў чалавека.
IAR/PR/ez