Беларуская Служба

Польскі нацыянальны авіяперавозчык LOT назваў самыя папулярныя маршруты майскіх святаў

03.05.2023 14:21
У сёлетнія майскія выхадныя найбольшую цікавасць выклікалі, сярод іншага, рэйсы ў Венецыю, Ніцу, Мадрыд, Барсэлону, Дуброўнік, Парыж і Тырану.
Ілюстрацыя Фота: Twitter/LOT

У Польшчы завяршаюцца доўгія выходныя. Дзякуючы Святу працы і Дню Канстытуцыі, якія прыпалі адразу пасля суботы і нядзелі, палякі адпачывалі пяць дзён. Знаная колькасць палякаў вырашыла скарыстацца вялікім перапынкам і самалётам адправіцца на адпачынак. У сёлетнія майскія выхадныя найбольшую цікавасць выклікалі, сярод іншага, рэйсы ў Венецыю, Ніцу, Мадрыд, Барсэлону, Дуброўнік, Парыж і Тырану, піша партал forsa.pl, спасылаючыся на прэсавага сакратара польскіх нацыянальных авіяліній LOT Кшыштафа Мачульскага.

«Дзелавы трафік аднаўляецца. У другой палове мінулага года для нас стала нечаканасцю тое, што трафік вярнуўся ў больш высокіх лічбах, чым прагназавалася. Такім чынам, можна было атрымаць прыбытак у мінулым годзе і ў сувязі з гэтым маем добрыя прагнозы на 2023 год», – заявіў прадстаўнік авіякампаніі LOT.

Падчас сёлетніх майскіх святаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца маршруты ў Венецыю, Ніцу, Мадрыд, Барселону, Дуброўнік, Парыж і Тырану.

«Калі справа даходзіць да святаў, мы ўжо актыўна вяртаемся да структуры хаба. Мы дадаем рэйсы ў нашу варшаўскую сетку і робім на акцэнт гэтым, каб найлепшым чынам адказаць на вяртанне дзелавога трафіку на нашых рэйсах», – паведаміў прадстаўнік LOT.

Летась LOT перавёз 8 мільёнаў пасажыраў, выканаўшы больш за 85 тысяч рэйсаў. Асноўным акцыянерам польскіх нацыянальных авіялініяў LOT з'яўляецца Дзяржаўная казна, якой належыць 69,35 акцый перавозчыка, чарговыя 30,7 % – гэта ўласнасць Польскай авіяцыйнай групы (Polska Grupa Lotnicza), якая зʼяўляецца маёмасцю Дзяржаўнай казны на 100%.

эж