Парэшткі трыццаці чалавек былі знойдзеныя на тэрыторыі вайсковай часткі ў Рэмбэртаве ля Варшавы. Пасля вайны там размяшчаўся лагер савецкі Службы бяспекі, нагадвае Rzeczpospolita.
Першыя работы былі праведзеныя восенню мінулага года. Тады на тэрыторыі вайсковай часткі, у прыватнасці былога лагера НКУС № 10 у Рэмбэртаве, Інстытут нацыянальнай памяці выявіў першыя масавыя пахаванні.
«Гэтае месца знаходзіцца ў раёне, на які паказваюць сведкі, якія распавядаюць пра месца пахавання целаў забітых або памерлых у лагеры», – гаворыцца ў паведамленні, накіраваным у Дэпартамэнт вайсковых справаў Акруговай пракуратуры ў Варшаве.
У ходзе работ археолагі знайшлі шматлікія артэфакты, якія пацвярджаюць, што падчас вайны каля былога завода боепрыпасаў у Рэмбэртаве існаваў нямецкі лагер для ваеннапалонных і лагер НКУС. Даследчыкі знайшлі розныя артэфакты, а таксама вызначылі дакладную тэрыторыю, дзе знаходзіўся лагер НКУС.
Гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што менавіта тут утрымліваліся эліты польскага незалежніцкага падполля, у т.л. камандзір Кэдыва генерал Аўгуст Эміль Фільдарф «Ніль».
Лагер НКУС быў створаны ў другой палове верасня 1944 года, пасля ўваходу Чырвонай Арміі. Ён служыў зборным пунктам перад адпраўкай польскіх палонных у глыб Савецкага Саюза. Раней тут знаходзіўся нямецкі працоўны лагер для палякаў. Першапачаткова саветы ўтрымлівалі ў ім немцаў, фольксдойчэ і ўласаўцаў, а потым таксама жаўнераў Арміі Краёвай, Нацыянальных узброеных сілаў, Сялянскіх батальёнаў і польскіх палітычных актывістаў.
У ноч з 20 на 21 траўня 1945 года падраздзяленне 2-й Канспірацыі пад камандаваннем падпаручніка Эдварда Васілеўскага пазыўны «Віхура» заваявала гэты лагер і вызваліла, як мінімум, 500 вязняў, галоўным чынам жаўнераў незалежніцкага падполля, якіх саветы мелі намер дэпартаваць у глыб Расіі. Саветы арганізавалі аблаву на ўцекачоў, падчас якой ім удалося схапіць частку вязняў, частку з якіх забілі на месцы, а іншых закатавалі. Лагер НКУС спыніў дзейнічаць у ліпені 1945 года, нагадвае Rzeczpospolita.
аз