Беларуская Служба

У рацэ Свіслач знойдзенае чарговае цела іншаземца

24.05.2023 14:21
Паводле паліцыі – гэта цела 26-й ахвяры міграцыйнага крызісу, паводле актывістаў – 45-й.
    -
Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы twitter.com/Straz_Graniczna

У рацэ Свіслач, у раёне вёскі Ласіняны, на мяжы з Беларуссю, быў знойдзены чарговы труп іншаземца. Супрацоўнікамі паліцыі пад наглядам пракурора праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы па гэтым факце. Паводле супрацоўнікаў паліцыі, на польскім баку мяжы на Падляшшы былі знойдзеныя целы 26 замежнікаў. Паводле актывістаў, гэта, як мінімум, 45-я ахвяра міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы, паведамляе старонка onet.pl.

Пакуль асоба, нацыянальнасць і нават пол загінулага невядомыя. Прэс-сакратар падляшскай паліцыі Тамаш Крупа, паведаміў, што цела ў сераду раніцай знайшлі памежнікі і паведамілі ў паліцыю.
«Пакуль мы не ведаем, мужчына гэта ці жанчына, таму што мабільныя сеткі туды не даходзяць і, на жаль, я не кантактую з паліцыянтамі, якія працуюць на месцы», – кажа прэс-сакратар.

Ён дадае, што ў гэткім выпадку звычайна нацыянальнасць пазначыць цяжка, паколькі пры большасці целаў няма дакументаў. Таму далейшыя дзеянні звычайна праводзяць пракуроры ў судова-медыцынскіх установах.

Шмат сведчыць пра тое, што гэта чарговая ахвяра міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы. З моманту ўсталявання на мяжы агароджы з электроннымі сродкамі аховы, мігранты, якія хочуць трапіць у Заходнюю Еўропу, усё часцей выбіраюць перасячэнне памежнай ракі Свіслач, на якой жалезнай агароджы няма.

Раней, 6 траўня, польскія памежнікі выявілі труп каля памежнай агароджы непадалёк памежнай пляцоўкі ў Нараўцы. Аб гэтым факце яны паведамілі беларускаму боку, нагадвае onet.pl.

аз

Польскія памежнікі: Учора з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 133 чалавекі

23.05.2023 16:02
Апошнім часам нелегальныя мігранты агрэсіўна рэагуюць на польскіх памежнікаў, паведамляе Памежная служба.