Школаў са стогадовай традыцыяй на Падляшшы не шмат, а такі менавіта юбілей адзначае ў гэтым годзе Пачатковая школа імя партызанаў братоў Міхала і Аляксандра Хжаноўскіх у Гарадку. Яе стварэнне прыйшлося на першыя гады польскай незалежнасці.
Аднак, трэба згадаць, што ў мястэчку, дзе большасць жыхароў на той час складалі габрэі і беларусы, заснаванне польскай школы сустрэлі даволі непрыхільна. Людзі пратэставалі – гаворыць былая дырэктарка школы і аўтарка «Манаграфіі гарадоцкай зямлі» Вера Тарасэвіч.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Яраслаў Іванюк